бу́тля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Вялікая бутэлька.

Б. яблычнага соку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́тля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бу́тля бу́тлі
Р. бу́тлі бу́тляў
Д. бу́тлі бу́тлям
В. бу́тлю бу́тлі
Т. бу́тляй
бу́тляю
бу́тлямі
М. бу́тлі бу́тлях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бу́тля ж. буты́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́тля, ж.

Вялікая бутэлька. Глынскі папрасіў гасцей садзіцца, а сам адамкнуў буфецік і дастаў ёмкую бутлю вішнёвай настойкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́тля, бу́таль. Укр. бу́тля, бо́тля, бу́тель. Запазычанне з польск. butla, butel ’тс’ (< франц. bouteille, с.-лац. buticula, гл. Варш. сл., 1, 241; Брукнер, 51). Рыхардт, Poln., 38; Рудніцкі, 274. Параўн. бутэ́лька. Рус. буты́лка, буты́ль таксама з польскай мовы (гл. Праабражэнскі, 1, 56; Фасмер, 1, 254; Шанскі, 1, Б, 238–239). Губшмід (Schläuche, 42) думае пра запазычанне рус. буты́ль прама з франц. мовы (падрабязна аб гісторыі ўсёй групы слоў там жа, 38 і далей). Гл. яшчэ Гарабец, Мовознавство, 1972, № 4, 82–83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́таль, -таля, мн. -талі, -таляў, м. (разм.).

Тое, што і бутля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буты́ль бу́тля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сулея́ уст. бу́тля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́таль, ‑тля, м.

Разм. Тое, што і бутля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штоф¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Старая руская мера вадкасці (звычайна віна, гарэлкі), роўная 1,23 л, а таксама бутля такой ёмістасці.

|| прым. што́фны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)