burzan, ~u

м. бур’ян; пустазелле

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нязжы́ты, ‑ая, ‑ае.

Такі, ад якога яшчэ не пазбавіліся, які не зжылі. Бур’ян, шурпатыя будкі дачасных будынкаў, зямлянкі. Гэта яшчэ ўсё старое, нязжытае. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. Станавіцца рыжым, рыжэйшым.

Валасы рыжэюць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. рыжае).

На палянах рыжэе леташні бур’ян.

|| зак. зрыжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1 знач.) і парыжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быллё, ‑я, н., зб.

Высакарослае сцяблістае пустазелле; бур’ян. На свежых пожнях глыбей у зямлю палезла карэнне былля. Гартны. Пасекі пачыналі зарастаць быллём і палыном. Чарот.

•••

Зарасці (парасці) быллём гл. зарасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лабу́ззе ’сухія сцяблы маку’ (в.-дзв., Шатал.), драг., стол. ’сцяблы і лісце агуркоў’ (ДАБМ), лабузьё ’сцябло маку з лісамі’ (Жд. 1), міёр. лъбазьзё ’грубая, тоўстая трава’ (Нар. сп.), дзярж. лабузе ’сена нізкай якасці’ (Бед. дыял. хрэст.), падес. лсібузяк ’сцябло і лісце агуркоў’, стол. лабузнік ’тс’ (ДАБМ). Укр. хобузє ’вялікі бур’ян, ламачча’ (пры хобуз/лобузбур’ян’), вял.-польск. куяўск. labuzie ’пухоўка, Typha L.’, labęzie, lamiizie ’аер, Acorus L.’, ст.-польск. lobozie ’націна’, варшаўск. lobydzie ’паціна бульбы’. Прасл. lobuzbje/ jlabuzbi̯e (Слаўскі, 5, 129). Да лабазіі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КРА́ЎЧАНКА (Валянціна Захараўна) (21.12.1925, г. Цюмень, Расія — 13.11.1984),

бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыла тэатр. студыю пры Бел. т-ры імя Я.​Купалы (1948). Працавала ў Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі. Выканаўца характарных роляў. Яе творчай манеры былі ўласцівы псіхал. паглыбленне ў матывы паводзін гераінь, моўная і пластычная маляўнічасць. Сярод работ: Акуліна («Улада цемры» Л.​Талстога), Аграфена, Антонаўна, Ксенія («Ворагі», «Дзеці сонца», «Ягор Булычоў і іншыя» М.​Горкага), Арына Іванаўна («Дзеці Ванюшына» С.​Найдзёнава), Вера Сяргееўна («Энергічныя людзі» В.​Шукшына), Вера Васілеўна («Гняздо глушца» В.​Розава) і інш.

Б.​І.​Бур’ян.

т. 8, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АВЯР’Я́НАЎ (Юрый Іванавіч) (н. 16.6.1952, р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. акцёр. Скончыў Вышэйшае тэатр. вучылішча пры Яраслаўскім т-ры імя Волкава (1972). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.​Купалы. Характарны акцёр. Яму ўласцівы глыбокае адчуванне рэжысёрскай стылістыкі, веданне псіхалогіі сваіх персанажаў, пластычнасць і высокая культура сцэн. мовы. Сярод роляў: Банавантура-Выкрутач («Ідылія» В.​Дуніна-Марцінкевіча), Сёмка («Страсці па Аўдзею» У.​Бутрамеева), Ак’егет («У ноч зацьмення месяца» М.​Карыма), Менахем-Мэндл («Памінальная малітва» Р.​Горына паводле Шолам-Алейхема). Аўтар радыёперадач аб музыцы, рэжысёр радыёспектакляў, у т. л. оперы «Агатка» Я.​Д.​Голанда і М.​Радзівіла.

Б.​І.​Бур’ян.

т. 1, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАЎЦО́Ў (Валянцін Акімавіч) (14.6.1902, пас. Шырачанка Ейскага гарсавета Краснадарскага краю, Расія — 15.1.1963),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1930 акцёр Бел. рабочага т-ра імя ЦСПСБ, з 1933 у т-ры імя Я.​Купалы. Выканаўца характарных, драм. роляў. Найб. значныя: Аркадзь, Колас, Сіманенка («Платон Крэчат», «Фронт», «Макар Дубрава» А.​Карнейчука), Лешч («Апошнія» М.​Горкага), Скіба, Шуфт («Партызаны», «З народам» К.​Крапівы), Лук’ян Рабічка («Пагібель ваўка» Э.​Самуйлёнка), Гамер («Канстапцін Заслонаў» А.​Маўзона), Траўбэ («Цытадэль славы» К.​Губарэвіча), Джонсан, Калібераў, Глуздакоў («На досвітку», «Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце» А.​Макаёнка), Капулеці («Рамэо і Джульета» У.​Шэкспіра), Вішнеўскі («Даходнае месца» А.​Астроўскага).

Б.​І.​Бур’ян.

т. 8, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫНІ́ЦА (Антук) (сапр. Ждановіч Антон Паўлавіч; 18.4.1898—26.12.1937),

бел. акцёр. Брат Ф.П.Ждановіча. З 1917 у Першым бел. т-ве драмы і камедыі, з 1918 у Бел. сав. т-ры, з 1920 у БДТ-1. У 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1958. Вял. талент акцёрскага пераўвасаблення спрыяў стварэнню арыгінальных сцэнічных характараў, захапляў шчырасцю перажыванняў і натуральнасцю выканання. Сярод лепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крыніцкі («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я.​Купалы), Сымон Мікула, Паўлюк («Рысь», «Хам» Э.​Ажэшкі), Ваявода, Красінскі («Каваль-ваявода», «Кастусь Каліноўскі» Е.​Міровіча), Бжазіцкі («Над Нёманам» М.​Грамыкі), Разанаў, Кульмскі («Крывая аблона», «Вір» Я.​Рамановіча), Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.​Астроўскага), Міронаў («Капітанская дачка» паводле А.​Пушкіна).

Б.​І.​Бур’ян.

т. 8, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАНО́ЎСКІ (Аляксей Аляксандравіч) (11.8.1907, Мінск — 20.4.1970),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1953). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1929 у БДТ-3 пад кіраўніцтвам У.​Галубка. З 1933 у Бел. траме, у 1937—67 у Бел. т-ры імя Я.​Купалы. Камедыйны і характарны акцёр з грунтоўнай і па-мастацку выразнай псіхал. матывіроўкай паводзін сцэн. персанажаў. Тонка адчуваў каларыт роднага слова. Майстар эпізоду. Сярод роляў: Самсон («Рамэо і Джульета» У.​Шэкспіра), пані Пернель («Тарцюф» Мальера), дзед Бадыль, Першы кліент, Сымон Верас («Партызаны», «Мілы чалавек», «Пяюць жаваранкі» К.​Крапівы), Язэп («Пагібель воўка» Э.​Самуйлёнка), баец Катушка, Верхаводка, Ахрэм («Цытадэль славы», «Простая дзяўчына», «На крутым павароце» К.​Губарэвіча), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.​Маўзона), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.​Макаёнка).

Б.​І.​Бур’ян.

т. 2, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)