lura

ж. разм. бурда

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rzadzizna

ж. пагард. пахлёбка, бурда (пра суп)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Jáuche f -, -n

1) гно́евая жы́жка

2) бурда́, дрэ́ннае пі́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

САВЕ́ЦКІ МЕРЫНО́С,

парода танкарунных авечак воўнавага і мяса-воўнавага кірунку. Выведзена ў 1920—51 у паўд. раёнах еўрап. ч. СССР паляпшэннем і скрыжаваннем мазаеўскіх і новакаўказскіх авечак з баранамі асканійскай пароды, прэкас, рамбулье, каўказскай і інш. Выкарыстоўваліся пры вывядзенні грузінскай танкаруннай і забайкальскай парод. У 1960—80 адна са шматлікіх танкарунных парод авечак у СССР. Гадуюць пераважна ў Расіі (паўд. раёны, Зах. Сібір і інш.) і Казахстане.

Жывёлы моцнай канстытуцыі, з прапарцыянальным тулавам, магутным касцяком. Скура шчыльная, на шыі 1—2 невял. папярочныя складкі ці 1 падоўжная (бурда). Маса бараноў 90—110 (да 130) кг, матак 50—55 (да 70) кг. Руно самкнутае, воўна мерыносавая, эластычная, мяккая, ураўнаваная па тонкасці і даўж. (7,5—10 см), з раўнамернай пакручастасцю. Настрыг воўны з бараноў 13—16 (да 24) кг, з матак 5—7 кг. Выхад чыстай воўны 36—42%. Плоднасць 120—140 ягнят на 100 матак.

Савецкі мерынос.

т. 14, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

deresz

м.

1. дэраш; пярэсты конь;

2. уст. бурда

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Бурдо́вы ’бардовы’ (Жд.), цёмна-чырвоны’ (Арх. Бяльк., слонім.), бу́рдавы (гл.) ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Рус. дыял. бурдо́вый ’тс’. Вытворнае ад бурда́ ’чырвонае віно’ (вядомае ў рус. гаворках) < бордо́ ’тс’ < франц. Bordeaux. Фасмер, 1, 244.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́рдавы ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Гл. бурдо́вы. Націск у форме бу́рдавы не вельмі зразумелы. Няма ніякай роднаснай формы ці слова, якія б маглі вытлумачыць яго ўзнікненне (зыходнае толькі бурда́). Застаецца меркаваць, што ў бу́рдавы — націск «экспрэсіўнага» паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брандахлы́ст м., прост.

1. (о напитке, жидкой пище) пренебр. по́йла, -ла ср.; бурда́, -ды ж.;

2. (о пустом человеке) брандахлы́ст, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бурдзі́ла ’высокі тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Відавочна, утварэнне з суфіксам ‑(і)ла (< *‑(i)dlo) ад дзеяслова тыпу бурдзе́ць (параўн. рус. бурде́ть ’бурчаць’), гукапераймальнага паходжання, аснова якога бурд‑ дала шмат вытворных. Гл. бурды́к!, бурды́ц!, бурды́хнуцца, бурды́ль і г. д. Не выключаецца, аднак, і сувязь з бу́рды (рус. дыял.) ’другі падбародак’ (гл. бурда 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Wáschwasser n -s

1) вада́ для мыцця́

2) мы́льныя памы́і

3) разм. бурда́ [памы́і, по́йла] (пра дрэннае піва)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)