БУ́НКЕР-ЦЯГНІ́К,

транспартны сродак для бесперапыннай загрузкі, транспартавання і разгрузкі горнай масы. Складаецца з секцый-платформаў (без тарцовых сценак) на колава-рэйкавым ходзе. Секцыі ўтвараюць суцэльны жолаб-бункер, па дне якога пракладзены скрабалкавы або пласціністы канвеер для загрузкі і выгрузкі горнай масы. Бываюць са скрэпернай загрузкай-выгрузкай, з вібрацыйнымі секцыямі, адкіднымі днішчамі і інш. Умяшчальнасць бункера-цягніка звычайна 20—40 м³.

т. 3, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bunker [ˈbʌŋkə] n. бу́нкер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бункерава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што (спец.).

Засыпаць у бункер (у 1 знач.).

Б. жыта.

|| наз. бункерава́нне, -я, н. і бункеро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бункерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Засыпаць у бункер. Бункераваць збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bnker m -s, - бу́нкер; схо́вішча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bnkern vt скла́дваць у бу́нкер

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bunkier

bunk|ier

м.

1. вайск. бункер; бліндаж;

2. карцэр; камера-адзіночка;

3. ~ru мар., тэх. бункер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Схронбункер, бамбасховішча’ (баран., лях., астрав., беласт., Сл. ПЗБ), ’схоў, сховішча’ (Сцяшк. Сл., ТС, Сл. Брэс.). З польск. schron ’тс’ (Сл. ПЗБ, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bunker

[ˈbʌŋkər]

n.

1) абаро́нны бу́нкер, бамбасхо́вішча n.

2) склад або́ скры́ня для вугля́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БУЛЬБАСАРТАВА́ЛЬНЫ ПУНКТ,

комплекс машын і абсталявання для аддзялення выкапанай бульбы ад раслінных рэшткаў і глебы з адначасовым калібраваннем клубняў і падачай іх у тару. Бывае перасоўны (выкарыстоўваецца каля буртоў і бульбасховішчаў) і стацыянарны.

Перасоўны бульбасартавальны пункт КСП-15В мае прыёмны бункер (да 8 т), модулі сепарацыі і калібравальны (на яго вынасных транспарцёрах можна перабіраць бульбу ўручную), загрузачныя канвееры. На калібравальным модулі фуражная бульба (меней за 50 г) і сярэдняя яе фракцыя (50—80 г) правальваюцца ў ячэйкі паміж ролікамі, а буйнейшыя клубні ідуць на транспарцёр ручной пераборкі. Прадукцыйнасць такога пункта 8—18,8 т/гадз. У Беларусі выкарыстоўваюцца таксама стацыянарныя бульбасартавальныя пункты айч. вытв-сці прадукцыйнасцю 25—30 т/гадз.

Л.​Я.​Сцяпук, А.​Л.​Рапінчук.

Тэхналагічная схема бульбасартавальнага пункта КСП-15В: 1 — пандус; 2 — прыёмны бункер; 3 — ачышчальнік кучы; 4 — машына для калібравання; 5 — транспарцёр пераборкі; 6 — загрузачны канвеер.

т. 3, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)