Але́нь, укр. олінь, рус. олень, ст.-рус. олень, ст.-слав. ѥлень, балг. елен, серб.-харв. јѐлен, славен. jelen, чэш. jelen, славац. jeleň, польск. jeleń, в.-луж., н.-луж. jeleń. Параўн. літ. élnis, álnis ’алень’, лат. alns ’лань’, грэч. ἐλλός ’малады алень’, арм. ełn ’лань’ і далей да ст.-в.-ням. еlо ’буры’, гл. Лескін, AfslPh, 3, 111; Брандт, РФВ, 22, 133; Бернекер, 1, 263.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАВІЛО́Н (шумерскае Кадынгіра, акадскае Бабілу),

у старажытнасці горад у Месапатаміі на р. Еўфрат; руіны — каля сучаснага г. Хіла (Ірак). Упершыню згадваецца пад канец 3-га тыс. да н.э. З пач. 2-га тыс. да н.э. культ. цэнтр Пярэдняй Азіі. Пры цару Хамурапі [1792—50 да н.э.] стаў сталіцай Вавілоніі. Каля 1595 да н.э. захоплены хетамі, каля 1518 — касітамі. Пасля 1250 да н.э. неаднаразова трапляў пад уладу Асірыі. Найб. росквіту дасягнуў у Новававілонскі перыяд (гл. Халдзейскае царства) пры царах Набапаласару [625—605 да н.э.] і Навухаданосару II [605—562 да н.э.]. Пасля заваявання Кірам II (539 да н.э.) і Дарыем I (522 да н.э.) адна са сталіц Ахеменідаў дзяржавы. У 331 да н.э. заваяваны Аляксандрам Македонскім. Да 2 ст. н.э. заняпаў.

Раскопкамі ням. археолага Р.​Кольдэвея ў 1898—1917 узноўлены план горада 7—6 ст. да н.э. і арх. ансамбль, створаны ў перыяд росквіту Вавілона пры цару Навухаданосару II. У 7—6 ст. да н.э. Вавілон — выцягнуты ў плане прамавугольнік (пл. каля 10 км²), падзелены р. Еўфрат на 2 часткі (Стары і Новы горад), абкружаны цаглянымі вонкавымі і ўнутранымі сценамі з зубчастымі вежамі і 8 варотамі, названымі імёнамі багоў. Галоўныя паўн. вароты Іштар былі абліцаваны паліванай цэглай э рэльефнымі выявамі быкоў і драконаў. Праз іх вяла свяшчэнная дарога працэсій. Сярод гал. помнікаў: храм багіні Нінмах, цэнтр. храм бога Мардука—Эсагіла, 7-ярусны зікурат бога Этэменанкі («Вавілонская вежа», дойлід Арадахешу, сярэдзіна 7 ст. да н.э., зруйнаваны Аляксандрам Македонскім), палац-крэпасць з т.зв. «вісячымі садамі Семіраміды» (адно з 7 дзівосаў свету), па-за горадам — летні палац Навухаданосара II. Гл. таксама Вавілонскае стоўпатварэнне, Вавілона-асірыйская культура.

Літ.:

Кленгель-Брандт Э. Путешествие в древний Вавилон: Пер. с нем. М., 1979;

Яго ж. Вавилонская башня: Пер. с нем. М., 1991.

Да арт. Вавілон. Фрагмент рэльефу варотаў Іштар.
Да арт. Вавілон. Дэкаратыўнае пано троннай залы Паўднёвага палаца. 6 ст. да н.э.
Да арт. Вавілон. Рэшткі горада.
Да арт. Вавілон. Вароты Іштар. Каля 570 да н.э.

т. 3, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Абла́ва ’аблава (пры паляванні)’ (БРС, Бяльк., Маш., Яруш., Шпіл., КСТ); рус. облава, укр. облава, ст.-рус. облава, польск. obława. Агульнавядомае тлумачэнне да лоў, лавіць гл. Брандт, РФВ, 23, 94, які супраць тлумачэння Міклашыча, 218–219, с.-в.-ням. abelauf ’месца, дзе знаходзіцца затраўлены звер’. Больш верагодна < цюрк. (ст.-цюрк. avla Др. Тюрк., 70) (Дабрадомаў, вусн. паведамл.). Гл. таксама ab abla ’рабіць аблаву на звяроў’ (Др. Тюрк., 3). Параўн. Расянен, 1; Севарцян, 1, 63–64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапта́ ’гульня ў мяч дзвюма партыямі’ (ТСБМ), бых. ’палка, якою гуляюць у чыжыка’ (Рам., 8), гродз. ’палка, лапатка, якой б’юць па мячыку’ (Нар. словатв., ТСБМ). Рус. лапта, лопта, уладз. лопта, алан. хлопта́, хлапта́ ’тс’, ’ракетка’, ’мухабойка’, польск. н.-тарг. labda ’мяч’, чэш., славац. lopta, славен. lọ̑pta, серб.-харв. ло̏та, löfta, lovta ’мяч’. Прасл. lopъta (Брандт, РФВ, 22, 250; Бернекер, 1, 733; Фасмер, 2, 460; Скок, 2, 318–319) роднаснае з лапата (гл.). Да і.-е. *lēp‑/*lōp‑/*ləp‑ ’плоскія прадметы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ ГЕРМА́НІІ (СДПГ; ням. Sozialdemokratische Partei Deutschlands),

адна з вядучых паліт. партый (належыць да левага кірунку) у ФРГ. Засн. ў 1869 В.​Лібкнехтам і А.​Бебелем на кангрэсе ў г. Айзенах (адсюль неафіц. назва членаў партыі — айзенахцы) як С.-д. рабочая партыя; ідэалогія — марксізм. У 1875 на з’ездзе ў г. Гота аб’ядналася з ласальянскім (гл. ў арт. Ф.​Ласаль) Усеагульным герм. рабочым саюзам у адзіную Сацыяліст. рабочую партыю; з 1890 наз. Германская с.-д. партыя. У 1878—90 праследавалася ўладамі Герм. імперыі паводле выключнага закону супраць сацыялістаў. З 1890 прадстаўлена ў парламенце. У 1890—1913 старшынёй партыі быў Бебель, з 1913 — Ф.Эберт. У канцы 19 — пач. 20 ст. перайшла на пазіцыі рэвізіянізму і рэфармізму. Гэтыя ідэі распрацоўвалі Э.​Бернштэйн, К.​Каўцкі і інш. Уваходзіла ў 2-і Інтэрнацыянал. У 1917 з партыі вылучылася Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя Германіі. Удзельнічала ў Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі. Значна ўплывала на паліт. жыццё Веймарскай рэспублікі, сярод прэзідэнтаў якой ад партыі быў Эберт (1919—25), а канцлерамі — Г.​Баўэр (1919—20), Б.​Мюлер (1920, 1928—30). У 1933—45 забаронена нацыстамі; частка членаў партыі зняволена або загінула ў канцлагерах, іншая ч. дзейнічала ў эміграцыі (у 1933—37 у Празе, з 1938 у Парыжы, у 1940—45 у Лондане). Пасля 2-й сусв. вайны адноўлена пад сучаснай назвай (у зах. акупац. зонах Германіі пад старшынствам К.​Шумахера), у сав. акупац. зоне ў 1946 на базе мясц. с.-д. арг-цый утворана Сацыялістычная адзіная партыя Германіі. У ФРГ (з 1990 аб’яднанай) у 1949—66 і 1982—98 апазіц. партыя, у 1966—82 утварала кааліцыйныя ўрады на чале з В.​Брантам (1969—74) і Г.​Шмітам (1974—82). Прынятыя ў 1959 і 1989 парт. праграмы (Бад-Годэсбергская і Берлінская) аформілі яе канцэпцыю дэмакр. сацыялізму. У кастр. 1998 урад ФРГ узначаліў сацыял-дэмакрат Г.​Шродэр (з крас. 1999 старшыня партыі). Прэзідэнтам ФРГ ад партыі стаў у ліп. 1999 І.​Рау. Друкаваны орган — час. «Neúe Gesellschaft» («Новае грамадства»). Уваходзіць у Сацыяліст. інтэрнацыянал.

Літ.:

Миллер С., Поттхоф Х. Краткая история СДПГ, 1848—1990: Пер. с нем. М., 1990;

Брандт В. Демократический социализм: Ст. и речи: Пер. с нем. М., 1992.

Н.​Г.​Клюева.

т. 14, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Слю́на ‘сліна’ (ЛА, 3), слю́ня ‘тс’ (Бяльк.), слю́нькі ‘слінкі; плач, слёзы’, слю́нька ‘ёрш’ (Ян., Мат. Гом.), слюніць ‘ціха плакаць’ (Шымк. Собр.). Укр. дыял. слю́на, слюна́ ‘тс’, рус. слюна́, балг. слю́на. Няясна. Меркавалі, што з *slina (гл. сліна) пад уплывам *plʼujǫ ‘плюю’ (Брандт, РФВ, 23, 298 і наст., Махэк₂, 555, са знакам пытання). Міклашыч (307) і Бернекер (IF, 10, 163) выводзілі з *splʼuna, супраць Праабражэнскі (2, 332); ЕСУМ (5, 313) узнаўляе прасл. *slʼuna < *sleu‑na, звязанае чаргаваннем галосных з *slina < *slei‑na. Сюды ж слюні́ць ‘слініць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агло́бля, аглабня (КТС), аглабіна, аглабец ’верхняя частка драбін’ (Бір. дыс.), укр. оголоблі, рус. оглобля, оглобень, агульнаўсходнеславянскае да глоба ’балка’. Параўн. балг. зглоб, серб.-харв. згло̏б ’частка цела, член’, о̀глобље ’частка ткацкага стану’, чэш. ohlobně ’слуп’. Мяркуючы па апошніх дзвюх формах, усходнеславянскае слова — семантычнае новаўтварэнне або новаўтварэнне з больш шырокім арэалам (і тады словаўтваральна-семантычнае). На захадзе гэта слова ў значэнні ’аглобля’, магчыма, было выцеснена нямецкім па паходжанню дышаль. Гл. Патабня, РФВ, 5, 125; Брандт, РФВ, 22, 121; Ільінскі, РФВ, 62, 256. Бліжэйшыя індаеўрапейскія паралелі: літ. glóbti ’ахапіць’ і іншыя балтыйскія формы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́трыць 1 ’цяміць, разумець’ (Янк. 3.; Нар. Гом.; ТС; лід., Сцяшк. Сл.; глус., Сл. ПЗБ; рэч., Мат. Гом.), ’кеміць’ (капыл., Жыв. сл.), пе́тріць ’разумець (пра дзіця)’ (гарад., ЛА, 3). Параўн. рус. пе́трить ’разумець, кеміць’, пе́траць ’помніць’; польск. piętrzyć ’паднімаць узровень вады (каля плаціны)’, piętrzyć się ’ўздымацца’, ’зазнавацца’, славен. vz‑pẹ́titi se ’ўспомніць, прыгадаць’, spọ́titi ’тс’, o‑pẹ́titi ’заўважыць’, серб.-харв. pétiti ’не забыць, запомніць’, далмацінск. na‑pétati se ’намучыцца’. Не зусім яснае слова. Звычайна збліжаюць пе́трыць з пяць, пя́цца < прасл. *pęti se (Брандт, РФВ, 23, 292; Праабражэнскі, 2, 166; Фасмер, 3, 425–426; Бязлай, 3, 31). Суфікс ‑р‑, як у хітры́ць, мудры́ць.

Пе́трыць 2 ’біць’ (ТС) — у выніку кантамінацыі лексем пе́таваць і пе́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́йкаць 1 ’укалыхваць, люляць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’пагаворваць’ (Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне ад выклічніка бай‑бай, што азначае «ўкалыхванне дзяцей», і вядомага ва ўсіх усх.-слав. мовах (з тыповым у адвыклічнікавых утварэннях суфіксам ‑к). Ёль (IF, 57, 11) лічыць бай‑бай (як і англ. bye, bye ’тс’) гукапераймальным. Аднак не выключаецца сувязь з слав. *bajati ’гаварыць’ (гл. ба́іць), параўн. Брандт, РОБ, 18, 28. Фасмер (1, 106, 140) дапускае абедзве магчымасці.

Ба́йкаць 2 ’гаварыць што-н., плявузгаць’ (Юрч.), ’пагаворваць’ (Гарэц., Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне суфіксам ‑к‑ (частым у эмацыянальных дзеясловах) ад *bajati ’гаварыць’ (гл. ба́іць). Суфікс ‑к‑ у слав. мовах меў значэнне фарманта дэмінутыўнасці ў дзеясловах (захаваўся як прадуктыўны, напр., у зах. гаворках укр. мовы, у зах. і паўд.-слав. мовах). З апошняй літ-ры гл. Чарнецкі, Мовознавство, 1970, 5, 42–48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жму́рыць ’прыплюшчваць вочы’. Рус. жму́рить, укр. жму́рити ’тс’, польск. дыял. żmurzyć, в.-луж. žmrikać ’маргаць’, н.-луж. zmriś ’маргаць, жмурыць’, чэш. žmukati ’жмурыцца ў гульні ў жмуркі’, уст. žmourati ’тс’, славац. žmuriť, славен. žmúriti, žmeriti ’жмурыць’, серб.-харв. жму́рити, жми́рити ’тс’, балг. дыял. жмуря (літ. жумя̀). Прасл. дыял. *žьmuriti ўтворана ў выніку метатэзы з *mьžuriti; параўн. мігаць, рус. мгновение, смежить (очи). Метатэза магла адбывацца пад уздзеяннем народна-этымалагічнага збліжэння з коранем *žьm‑ ’сціскваць’ (гл. жаць 2). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 295; Фасмер, 2, 60; Міклашыч, 208; Брандт, РФВ, 23, 1, 87; Аппель, РФВ, 4, 3, 65; Махэк₂, 730; Скок, 2, 420; Праабражэнскі, 1, 235; Мартынаў–Міхневіч, Маладосць, 1970, 8, 142. Ва ўкр. мружити, польск. mrużyć сувязь з маргаць, а не перастаноўка r — ż, на што ўказваюць апошнія (Брукнер, 346).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)