Бутэрбро́д. Рус. бутербро́д, укр. бутербро́д. Запазычанне з ням. Butterbrod (Butterbrot) ’хлеб з маслам’. Брандт, РФВ, 18, 33; Фасмер, 1, 252; Шанскі, 1, Б, 238.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́шка (разм.) ’мядзведзь’, ’дзіцячая цацка’ (ТСБМ), рус. Ми́шка, Мишу́ха ’мядзведзь’. Табуістычная назва мядзведзя ад імя ўласнага Міхаіл (Брандт, РФВ, 7, 61; Фасмер, 2, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агрэ́ст, ст.-бел. агрестъ (1722) (Булыка, Запазыч.) з польск. agrest (Рыхардт, Poln., 29; Кюнэ, Poln., 39), якое з італ. agresto (Брандт, РФВ, 18, 19; Брукнер, PF, 7, 172; Фасмер, 1, 61; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ер. Як і ўкр. ві́ер ’тс’, запазычанне з рус. ве́ер ’тс’. Апошняе ўзята з ням. Fächer ’веер’ і трансфармавалася пад уплывам дзеяслова ве́ять. Гл. Брандт, РФВ, 18, 29; Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 107; Фасмер, 1, 285; Шанскі, 1, В, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глы́ба ’глыба’ (БРС). Слова вядома толькі ў рус. і бел. мовах (гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 160). Паводле Трубачова (там жа), роднаснае слову *glyza (гл. глы́за). Ранейшая версія (роднаснасць з лац. glēba ’ком зямлі’), якую прапанавалі Брандт, РФВ, 22, 119; Бернекер, 1, 310; Фасмер, 1, 147, не вельмі верагодная, паколькі тут назіраецца неаднолькавы вакалізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абу́х ’абух’, рус. обух, укр. обух, ст.-рус. обухъ, польск. obuch, чэш. obuch, славац. obuch. Згодна з найбольш прынятай версіяй, ob‑uxъ (ад уха) (Юнгм., 2, 807; Праабражэнскі, 1, 632). Згодна з іншай, да o‑buxъ (бухаць) (Брандт, РФВ, 23, 94). Верагоднай здаецца таксама трэцяя версія < ob‑u‑xъ < ob‑uti ’надзяваць’; obuxъ ’тое, што надзяваюць на тапарышча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́нік ’венік’. Рус. ве́ник, укр. ві́ник ’тс’, чэш. věnik ’пучок, вязанка’; параўн. і ст.-рус., ст.-слав. вѣникъ. Слав. *věnikъ — утварэнне ад прасл. *věnъ ’вянок, сплеценае галлё і г. д.’ (рус. вен, польск. wian ’вянок’), якое адносіцца да *viti *vьi̯ǫ ’віць’ (і.-е. *u̯ei̯‑ ’тс’; гл. віць). Акрамя *venikъ, сюды належыць *věnъkъ ’вянок’, *věnьcь ’вянок, вянец’. Гл. Брандт, РФВ, 25, 217; Праабражэнскі, 1, 108; Фасмер, 1, 291.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Але́нь, укр. олінь, рус. олень, ст.-рус. олень, ст.-слав. ѥлень, балг. елен, серб.-харв. јѐлен, славен. jelen, чэш. jelen, славац. jeleň, польск. jeleń, в.-луж., н.-луж. jeleń. Параўн. літ. élnis, álnis ’алень’, лат. alns ’лань’, грэч. ἐλλός ’малады алень’, арм. ełn ’лань’ і далей да ст.-в.-ням. еlо ’буры’, гл. Лескін, AfslPh, 3, 111; Брандт, РФВ, 22, 133; Бернекер, 1, 263.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абла́ва ’аблава (пры паляванні)’ (БРС, Бяльк., Маш., Яруш., Шпіл., КСТ); рус. облава, укр. облава, ст.-рус. облава, польск. obława. Агульнавядомае тлумачэнне да лоў, лавіць гл. Брандт, РФВ, 23, 94, які супраць тлумачэння Міклашыча, 218–219, с.-в.-ням. abelauf ’месца, дзе знаходзіцца затраўлены звер’. Больш верагодна < цюрк. (ст.-цюрк. avla Др. Тюрк., 70) (Дабрадомаў, вусн. паведамл.). Гл. таксама ab abla ’рабіць аблаву на звяроў’ (Др. Тюрк., 3). Параўн. Расянен, 1; Севарцян, 1, 63–64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапта́ ’гульня ў мяч дзвюма партыямі’ (ТСБМ), бых. ’палка, якою гуляюць у чыжыка’ (Рам., 8), гродз. ’палка, лапатка, якой б’юць па мячыку’ (Нар. словатв., ТСБМ). Рус. лапта, лопта, уладз. лопта, алан. хлопта́, хлапта́ ’тс’, ’ракетка’, ’мухабойка’, польск. н.-тарг. labda ’мяч’, чэш., славац. lopta, славен. lọ̑pta, серб.-харв. ло̏та, löfta, lovta ’мяч’. Прасл. lopъta (Брандт, РФВ, 22, 250; Бернекер, 1, 733; Фасмер, 2, 460; Скок, 2, 318–319) роднаснае з лапата (гл.). Да і.-е. *lēp‑/*lōp‑/*ləp‑ ’плоскія прадметы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)