Раздзяліцца паміж кім‑н. якім‑н. чынам. Абавязкі размеркаваліся.// Раздзяліцца на групы. Экскурсанты размеркаваліся па групах.// Размясціцца па розных месцах. — Размеркаваліся? — пытаецца.. [чалавек] і загадвае свой тонкі як блінец, партфель на верхнюю паліцу. — Люблю вышыню!..Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аладка, блін, блінец / тонкі: наліснік / з грэцкай мукі: грачанік / з дранае бульбы: дранік
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
сква́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Падсмажаны або звараны кавалачак сала. Злосна сквірчэлі на патэльнях духмяныя скваркі.Новікаў.Хоць і незнаёмы госць Для бацькоў, але — Скварка і яешня ёсць З чаркай на стале.Куляшоў.//Разм. Наогул сырое сала; адрэзаны кавалачак сырога сала для яды. [Жэньцы] дома трэба быць — парсючку піць занесці. Бо калі парсючок галодны будзе, дык і сала не нарасце, і скваркі не будзе.Крапіва.Бацька ўпіраўся, не хацеў вучыць дачок .. Грошай ад яго яны ніколі не бачылі. Так якой бульбы мех, круп, якую скварку прысылала маці.Арабей.Моўчкі ем гарачы блінец з сырой халоднай скваркай.Дайліда.Для крутой талакі Хата скварку хавала.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)