Брытва́н ’бляшаны посуд для выпечкі мяса ці цеста’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск.brytwana, brytfana, brutfana, brotfana < ням.Bratpfanne ’скаварада, патэльня’, гл. Брукнер, 43). Слова запазычана ў XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 49).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бля́ха. Рус.бля́ха (з XVII ст.), укр.бля́ха, дыял.блє́ха (укр. слова вядома з XV ст.). Запазычанне з польск.blacha ’тс’ < ст.-в.-ням.blëh, с.-в.-ням.blëch. Патабня, РФВ, 1, 262; Міклашыч, 14; Бернекер, 59; Праабражэнскі, 1, 32; Корбут, PF, 4, 427; Фасмер, 1, 180; Брукнер, 28; Шалудзька, Нім., 22; Рыхардт, Poln., 35; Кюнэ, Poln., 45. Памылкова Рудніцкі, 153 (непасрэдна з ням.; аб гэтым Краўчук, ВЯ, 1968, (4), 127). У бел. мове бля́ха засведчана з XV ст. (Булыка, Запазыч.). Вытворныя: бля́хар (Бяльк., Нас., Шат., Касп.), бляха́р (БРС), бляшаны́ (БРС, Шат.), бляша́ны (Нас., Касп.), бля́шанка (Шат.), бляша́нка (БРС, Нас., Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЬБРЫ́ХСКІ ((Olbrychski) Даніэль) (н. 27.2.1945, в. Саннікі каля Варшавы),
польскі акцёр тэатра і кіно. Вучыўся ў тэатр. студыі «Школа Варшаўска». З 1963 у кіно. Акцёр шырокага псіхал. дыяпазону, майстар дынамічнага малюнка ролі. Зняўся ў фільмах А.Вайды («Попел», «Усё на продаж»), Е.Гофмана («Пан Валадыёўскі», «Патоп»), К.Занусі («Сямейнае жыццё», «Структура крышталю»), Ф.Шлёндарфа («Бляшаны барабан», ФРГ), здымаўся ў Венгрыі і Італіі. У 1969—77 у Тэатры нарадовым: Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра) і інш.Нац. прэмія імя З.Цыбульскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНА-ФУРНІТУ́РНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1928 у Мінску як арцель «Чырвоны металіст», дзе выраблялі падковы, цвікі, рамантавалі ложкі і інш. Мела цэхі: кавальскі, бляшаны, цвіковы, слясарныя. У Вял.Айч. вайну разбурана. Пасля вайны адноўлена, вырабляла ложкі, цвікі, дзіцячыя каляскі, веласіпеды, санкі. У 1956 арцель ператворана ў з-д «Металавырабаў». З 1958 у новым корпусе працуе пластмасавы цэх і гальванічны ўчастак. З 1963 фурнітурна-мех.з-д, з 1965 сучасная назва. У 1977 з-д рэканструяваны. З 1993 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): пластмасавая засцежка «Маланка», метал. і пластмасавая фурнітура для абутку і галантарэі (спражкі, аздабленні, ручкі і замкі для сумак, каблукі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
urn
[ɜ:rn]
n.
1) у́рна f.
2) ме́сца пахава́ньня; магі́ла f., дол -у m.
3) бляша́ны бачо́к з кра́нам на ка́ву або́ гарба́ту
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРАС ((Grass) Гюнтэр) (н. 16.10.1927, г. Данцыг, цяпер г. Гданьск, Польшча),
нямецкі пісьменнік. У 1948—49 вучыўся ў Маст. акадэміі ў Дзюсельдорфе, у 1953 — у Ін-це выяўл. мастацтваў (Зах. Берлін). У раманах «Бляшаны барабан» (1959, экранізаваны ў 1979), «Сабачыя гады» (1963), «Пад мясцовым наркозам» (1969), «З дзённіка смаўжа» (1972), «Камбала» (1977), «Пацучыха» (1986), аповесцях «Кошка і мыш» (1961), «Сустрэча ў Тэльгце» (1979) разглядае праблемы пасляваен. рэчаіснасці ў Германіі, асэнсоўвае паходжанне фашызму і інш. таталітарных рэжымаў. Яго творам уласцівы прытчавасць, насычанасць гіст. і міфалагічнымі алюзіямі, спалучэнне сатыры і гратэску з паэтычнасцю. Пісаў п’есы, вершы, літ.-крытычныя артыкулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́сланкаізасло́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Прыстасаванне (звычайна бляшаны ліст з ручкай), якім засланяюць топку печы. Хацела [маці] засланіць печ і сагнулася, каб узяць з-пад прыпечка засланку.Галавач.Сымон адчыніў засланку і зірнуў у печ.Чарнышэвіч.
2. Прыстасаванне для закрывання якіх‑н. адтулін. Адзін з асобаатрадчыкаў пазваніў, за кратамі адсунулася заслонка, нехта глянуў адтуль.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умыва́льнік, ‑а, м.
1. Пасудзіна з кранам або ракавіна з кранам, прызначаныя для ўмывання. У калідорчыку стаяў бляшаны ўмывальнік, а пры ім віселі ручнікі.Колас.Стоячы ўжо над умывальнікам перад люстэркам, Ліда аблівала твар вадой з поўных далоней.Галавач.
2.Разм. Тое, што і умывальня. У першыя дні Саша са сваёй сястрычкай Лідай нават не ведалі, што рабіць ад радасці: насіліся з аднаго пакоя ў другі, заглядвалі ва ўмывальнік, ванную.Даніленка.Я падхапіўся і памкнуўся бегчы ва ўмывальнік.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мільгаце́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Свяціць няроўным, перарывістым святлом; іскрыцца. Цяпло ішло ад грубкі. У ёй патрэсквалі дровы. Чырвоныя водбліскі мільгацелі на сцяне, на падлозе.Каршукоў.Вунь як быццам мільгацяць у гушчары агеньчыкі. Ці не ваўкі?Гамолка.
2. З’яўляцца ў полі зроку і знікаць, праносіцца перад вачыма. Свішча за сцяною вецер, бразгае на слупе бляшаны абажур, мільгацяць кадры старой кіналенты.Аляхновіч.Зноў дарога. Лугі.. і зялёныя пушчы, шырокія палі спелай збажыны мільгацяць за акном.Мыслівец.//перан. Хутка праносіцца ў памяці. Мільгацяць у галаве здагадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́пар, ‑а, м.
1. Труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку. У руках цыбатага хлапца апынуўся бляшаны рупар, і, прыставіўшы яго да вуснаў, ён загудзеў: — Таварышы! Перш за ўсё правядзём спаборніцтва бегуноў.Мікуліч.//перан.; чаго. Кніжн. Той, хто перадае, выказвае, распаўсюджвае чые‑н. ідэі, погляды. З гаворкай Якубовіча ніяк не згаджаецца Антон Корж, вобраз якога ў апавяданні па сутнасці з’яўляецца рупарам ідэй аўтара.Лойка.Агітацыйна-масавая графіка перыяду грамадзянскай вайны была рупарам ідэй Камуністычнай партыі.Шматаў.
2.Разм. Рэпрадуктар у выглядзе такой трубы. У пасёлку каля слупа з рупарам стаяла некалькі мужчын і жанчын з дзецьмі.Кулакоўскі.— Дарэчы, чаму ў вас на кухні ніколі рупар не выключаецца?Грамовіч.
[Ад гал. roerper.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)