бляша́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бляша́ны бляша́ная бляша́нае бляша́ныя
Р. бляша́нага бляша́най
бляша́нае
бляша́нага бляша́ных
Д. бляша́наму бляша́най бляша́наму бляша́ным
В. бляша́ны (неадуш.)
бляша́нага (адуш.)
бляша́ную бляша́нае бляша́ныя (неадуш.)
бляша́ных (адуш.)
Т. бляша́ным бляша́най
бляша́наю
бляша́ным бляша́нымі
М. бляша́ным бляша́най бляша́ным бляша́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бляша́ны жестяно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бляша́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бляхі; зроблены з бляхі. Вецер ўрываўся ў бляшаны комін печкі, выдзьмухваў з яе попел, гаручыя іскры. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бля́ха, -і, ДМ бля́се, мн. -і, блях, ж.

1. Тонкае ліставое жалеза або асобны ліст такога жалеза.

Накрыць хату бляхай.

2. Знак у выглядзе металічнай пласцінкі з надпісам або нумарам, які сведчыць аб службовых абавязках таго, хто яго носіць.

Б. на грудзях.

3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што-н.

|| памянш. бля́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак (да 2 знач.).

|| прым. бляша́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жестяно́й бляша́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тру́маль ‘бітон’, труме́льчык ‘невялікая каструлька з ручкай’ (Рэг. сл. Віц.), сюды ж тру́ман ‘паходны жалезны чайнік з вузкім горлам і шырокім дном’ (Касп.), параўн. рус. пск. тру́моль ‘чайнік’. Рэгіянальнае запазычанне з лат. trumulis ‘конусападобны бляшаны сасуд, банка, чайнік’, якое з н.-ням., усх.-фрыз. trummel ‘барабан або іншы шумны моцны інструмент’, ‘бляшаны посуд з накрыўкай’, параўн. таксама ням. Trommel ‘барабан, вал, цыліндр’, якія праз ст.-в.-ням. trumba ўзыходзяць да франц. trompe ‘медны рог, труба, горн’ < італ. tromba ‘труба’ (Каруліс, 2, 432; Васэрцыер, 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брытва́нбляшаны посуд для выпечкі мяса ці цеста’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. brytwana, brytfana, brutfana, brotfana < ням. Bratpfanne ’скаварада, патэльня’, гл. Брукнер, 43). Слова запазычана ў XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бля́ха. Рус. бля́ха (з XVII ст.), укр. бля́ха, дыял. блє́ха (укр. слова вядома з XV ст.). Запазычанне з польск. blacha ’тс’ < ст.-в.-ням. blëh, с.-в.-ням. blëch. Патабня, РФВ, 1, 262; Міклашыч, 14; Бернекер, 59; Праабражэнскі, 1, 32; Корбут, PF, 4, 427; Фасмер, 1, 180; Брукнер, 28; Шалудзька, Нім., 22; Рыхардт, Poln., 35; Кюнэ, Poln., 45. Памылкова Рудніцкі, 153 (непасрэдна з ням.; аб гэтым Краўчук, ВЯ, 1968, (4), 127). У бел. мове бля́ха засведчана з XV ст. (Булыка, Запазыч.). Вытворныя: бля́хар (Бяльк., Нас., Шат., Касп.), бляха́р (БРС), бляшаны́ (БРС, Шат.), бляша́ны (Нас., Касп.), бля́шанка (Шат.), бляша́нка (БРС, Нас., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́сланка і засло́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Прыстасаванне (звычайна бляшаны ліст з ручкай), якім засланяюць топку печы. Хацела [маці] засланіць печ і сагнулася, каб узяць з-пад прыпечка засланку. Галавач. Сымон адчыніў засланку і зірнуў у печ. Чарнышэвіч.

2. Прыстасаванне для закрывання якіх‑н. адтулін. Адзін з асобаатрадчыкаў пазваніў, за кратамі адсунулася заслонка, нехта глянуў адтуль. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умыва́льнік, ‑а, м.

1. Пасудзіна з кранам або ракавіна з кранам, прызначаныя для ўмывання. У калідорчыку стаяў бляшаны ўмывальнік, а пры ім віселі ручнікі. Колас. Стоячы ўжо над умывальнікам перад люстэркам, Ліда аблівала твар вадой з поўных далоней. Галавач.

2. Разм. Тое, што і умывальня. У першыя дні Саша са сваёй сястрычкай Лідай нават не ведалі, што рабіць ад радасці: насіліся з аднаго пакоя ў другі, заглядвалі ва ўмывальнік, ванную. Даніленка. Я падхапіўся і памкнуўся бегчы ва ўмывальнік. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)