блюз-ро́кавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. блюз-ро́кавы блюз-ро́кавая блюз-ро́кавае блюз-ро́кавыя
Р. блюз-ро́кавага блюз-ро́кавай
блюз-ро́кавае
блюз-ро́кавага блюз-ро́кавых
Д. блюз-ро́каваму блюз-ро́кавай блюз-ро́каваму блюз-ро́кавым
В. блюз-ро́кавы (неадуш.)
блюз-ро́кавага (адуш.)
блюз-ро́кавую блюз-ро́кавае блюз-ро́кавыя (неадуш.)
блюз-ро́кавых (адуш.)
Т. блюз-ро́кавым блюз-ро́кавай
блюз-ро́каваю
блюз-ро́кавым блюз-ро́кавымі
М. блюз-ро́кавым блюз-ро́кавай блюз-ро́кавым блюз-ро́кавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блюз-ро́кер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блюз-ро́кер блюз-ро́керы
Р. блюз-ро́кера блюз-ро́кераў
Д. блюз-ро́керу блюз-ро́керам
В. блюз-ро́кера блюз-ро́кераў
Т. блюз-ро́керам блюз-ро́керамі
М. блюз-ро́керу блюз-ро́керах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блюз-ро́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. блюз-ро́к
Р. блюз-ро́ку
Д. блюз-ро́ку
В. блюз-ро́к
Т. блюз-ро́кам
М. блюз-ро́ку

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́тм-энд-блю́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ры́тм-энд-блю́з
Р. ры́тм-энд-блю́зу
Д. ры́тм-энд-блю́зу
В. ры́тм-энд-блю́з
Т. ры́тм-энд-блю́зам
М. ры́тм-энд-блю́зе

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РЫТМ-ЭНД-БЛЮЗ (англ. rhytm and blues),

стыль папулярнай негрыцянскай музыкі, які спалучыў традыцыі блюза, у т. л. бугі-вугі, джаза і інстр.-танцавальнай музыкі. Аформіўся ў 1940-я г. ў прамысл. цэнтрах на Пн ЗША. Для Р.-э.-б. характэрна выкарыстанне інструментаў з электраўзмацненнем. У адрозненне ад класічнага блюза характарызуецца больш акцэнтаваным рытмам і паскораным тэмпам выканання. З канца 1950-х г. распаўсюдзіўся ў Вялікабрытаніі. З 1960-х г. існуе ў межах поп-музыкі як аснова для інш. яе кірункаў (рок-н-рол, соул, хэві метал і інш.). На Беларусі Р.-э.-б. выконвае група «Крама».

Дз.​А.​Падбярэзскі.

т. 13, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

blues, ~u

м. муз. [bluz] блюз

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Blues [blu:s] m -s, - блюз (стыль у джазавай музыцы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

blues [blu:z] n.

1. mus. блюз

2. the blues infml хандра́, меланхо́лія;

It gives me the blues. Гэта наганяе на мяне хандру.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БА́СЕРМАН ((Bassermann) Альберт) (7.9.1867, г. Мангейм, Германія — 15.5.1952),

нямецкі акцёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у гар. т-ры Базеля (1889). Працаваў у буйнейшых т-рах краіны. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Гельмер («Нора» Г.​Ібсена), Крамптан («Калега Крамптан» Г.​Гаўптмана), Лір, Атэла, Мальволіо, Петручыо («Кароль Лір», «Атэла», «Дванаццатая ноч», «Утаймаванне свавольніцы» У.​Шэкспіра). З 1915 акцёр-гастралёр. У 1933 эмігрыраваў у Швейцарыю, потым у ЗША. З 1913 здымаўся ў кіно: «Лукрэцыя Борджыя» (Германія), «Рапсодыя ў стылі блюз» (ЗША), «Чырвоныя чаравічкі» (Вялікабрытанія) і інш.

т. 2, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РОК-Н-РОЛ (англ. rock’n’roll, rock and roll літар. трасіся і пагойдвайся),

танцавальная музыка, асноўная і найбольш традыц. форма рок-музыкі. Узнікла ў пач. 1950-х г. у ЗША як вынік спалучэння «чорнага» стылю рытм-энд-блюз і «белага» хіл-білі. Упершыню тэрмін «Р.-н.-р.» ужыты ў 1951 амер. дыск-жакеем А.​Фрыдам. Уяўляе сабой сінтэз моцна акцэнтаванай рытмавай асновы блюза і мелодыкі стылю кантры. Характарызуецца маторна-танц. метрарытмам, выкарыстаннем эл.-муз. інструментаў, павышанай дынамікай, спецыфічнай вак.-выканальніцкай манерай, якая ўзыходзіць да стараж. негрыцянскіх традыцый. Першы шлягер Р.-н.-р. — песня «Рок вакол часу» Б.​Хейлі. Сярод зорак класічнага Р.-н.-р. Э.​Прэслі, Ч.​Бэры, Л.​Рычард і інш.

Дз.​А.​Падбярэзскі.

т. 13, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)