will-o’-the-wisp [ˌwɪləðəˈwɪsp] n.

1. блука́ючы аге́ньчык

2. ненадзе́йны чалаве́к; недасяга́льная мэ́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

migratory

[ˈmaɪgrətɔri]

adj.

1) вандро́ўны

migratory laborers, workers — вандро́ўныя рабо́тнікі

2) міграцы́йны

3) Med. блука́ючы

a migratory pain — блука́ючы боль

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Зні́чка ’падаючая зорка’ (ТСБМ), ’блукаючы агонь; асоба, што з’яўляецца ненадоўга’ (Нас.). Памянш. назоўнік з суф. ‑к‑а ад зніч (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заблука́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Блукаючы, зайсці куды‑н. У ягоны агарод Хлапчанятка, сямі год, Выпадкова заблука[ла]. Броўка.

заблука́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць блукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блужда́ющий

1. прич. які́ (што) блука́е; які́ (што) блу́дзіць;

2. прил. блука́ючы;

блужда́ющий нерв анат. блука́ючы нерв;

блужда́ющая по́чка мед. блука́ючая ны́рка;

блужда́ющие звёзды блука́ючыя зо́ркі;

блужда́ющие то́ки блука́ючыя то́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Írrlicht n -(e)s, -er блука́ючы аго́нь, падма́нлівы аге́ньчык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПЛАНКТО́Н (ад грэч. planktos блукаючы),

сукупнасць дробных і мікраскапічных арганізмаў, якія насяляюць тоўшчу вады і пасіўна пераносяцца цячэннем. Выдзяляюць зоапланктон (жывёльныя арганізмы), фітапланктон (водарасці) і бактэрыяпланктон, або сапрапланктон (бактэрыі, водныя грыбы, дрожджы). Прэснаводны П. (да глыб. 70 м) складаецца з зялёных, сіне-зялёных і дыятомавых водарасцей, сапрафітных бактэрый, ніжэйшых грыбоў, інфузорый, калаўротак, ніжэйшых ракападобных. Марскі П. (пераважна да глыб. 700 м) — аднаклетачныя водарасці, бактэрыі, прасцейшыя, кішачнаполасцевыя, малюскі. ракападобныя, абалоннікі, лічынкі донных беспазваночных, ікра і маляўкі рыб. П. — асн. прадуцэнт арган. рэчыва ў вадаёмах (фітапланктон), мінералізуе адмерлыя рэшткі (сапрапланктон), ажыццяўляе біял. самаачышчэнне забруджаных вод, з’яўляецца кормам для беспазваночных, рыб, бяззубых кітоў і інш. Ракападобных марскога П. перапрацоўваюць у харч. і кармавыя прадукты, некат. віды П. культывуюць на корм рыбам і свойскай жывёле. Празмернае развіццё П. — т.зв. «цвіценне вады». Вывучае П. гідрабіялогія.

т. 12, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

planetary

[ˈplænəteri]

adj.

1) плянэ́тны; плянэта́рны (пра тума́ннасьці)

2) блука́ючы

•

- planetary system

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

błędny

1. памылковы; няслушны;

2. блукаючы;

nerw błędny анат. блукаючы нерв;

3. звар’яцелы;

błędny rycerz — вандроўны рыцар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ognik

м. агеньчык, аганёк;

błędny ognik — блукаючы агеньчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)