Разм. Тое, што і бзыкаць (пра насякомых). З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кзык ’шум, гудзенне; насякомае’ (Нас.). Гэта слова можна разглядаць як кантамінацыю гзіціся (гл.) (< польск.gzić się ’гізаваць’) і бзыкаць (гл.) ’гудзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскабызі́ць ’пацягнуць на капрызы’, раскабызі́цца ’пачаць капрызнічаць’ (Юрч. Вытв.). Безумоўна, да *кабы́зі́ць, кабы́зі́цца, параўн. ко́бза2 (гл.) і тэрытарыяльна блізкія рус.смал.кобыза́ ’капрызны чалавек’, кобызи́ться ’паводзіць сябе фанабэрыста, ганарыста; упарціцца; ламацца’, што, магчыма, у выніку інтэрвакальнага азванчэння ‑п‑, гл. капы́за, капызіцца, капыжыцца. Адносна іншых этымалагічных магчымасцей гл. Брукнер, 240–241, Банькоўскі, 1, 737 (у сувязі з польск.skobuzieć ’насупіцца’), ЭССЯ, 10, 92 (пра суфіксы *‑uzъ/*‑ъzъ). Пры дапушчэнні прыстаўкі *ko‑ ўзнікае магчымасць гукапераймальнага паходжання, параўн. бы́зкаць (< быз‑з‑з), параўн. бзы́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
buzz
[bʌz]1.
n.
1) бзы́каньне n., бзык -у m., гудзе́ньне n. (камаро́ў)