вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р. Бярозка ў р. Крывінка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на ПдУ ад г.п.Бешанковічы, 54 км ад Віцебска, 36 км ад чыг. ст. Чашнікі. 360 ж., 132 двары (1996). Пач. школа, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕ́Ж,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Бярозка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета. За 11 км на ПдУ ад г.п.Бешанковічы, 62 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Чашнікі. 128 ж., 73 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай культуры (8—7 ст. да н.э. — 4 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́СЫ,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на У ад г.п.Бешанковічы, 40 км ад Віцебска. 189 ж., 75 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЗО́ЎСКІ (Канстанцін Антонавіч) (1.10.1919, в. Абухава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1938), авіяц. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну лётчык, удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Крыма, Прыбалтыкі. Зрабіў 106 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў, 11 танкаў, 139 аўтамабіляў, 26 зенітных установак, 2 склады з боепрыпасамі. Загінуў у Прыбалтыцы. У г.п.Бешанковічы яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на ПнУ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,21 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 220 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 38,9 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. У возера ўпадаюць ручаі з азёр Астроўна і Мелкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЙНЭ (Аркадзь Андрэевіч) (10.1.1919, г.п.Бешанковічы Віцебскай вобл. — 16.12.1942),
бел.паэт. Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску (1938—41). Загінуў на Сталінградскім фронце. Друкаваўся з 1934 (вершы, артыкулы, рэцэнзіі, апавяданні). Вершы (зб. «Шчаслівая зорка», 1939) пра каханне, сяброўства, любоў да Радзімы.
Тв.:
: У кн.: Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.:
Аркадзь Гейнэ // Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 29 км на ПнУ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,67 км², даўж. 1,94 км, найб.шыр. 500 м., найб.глыб. 22 м. Пл. вадазбору 1,73 км².
Схілы катлавіны выш. да 12 м, пад хмызняком, берагі высокія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей сапрапель. Зарастае слаба. Водзіцца шыракапальцы рак, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАЎНА,
возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнічанка, за 25 км на У ад г.п.Бешанковічы. Пл. 2,04 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 9,5 м. Пл. вадазбору 4,4 км².
Размешчана сярод забалочанай лясістай мясцовасці. Катлавіна круглаватая, злёгку выцягнутая з Пн на Пд, берагі нізкія, парослыя хмызняком. Слаба зарастае каля берагоў. Сцёк па канаве ў воз. Ліпна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЁВА, Святое возера. У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна (ручаём злучана з возерам), за 28 км на ПнЗ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,58 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 2,86 км². Схілы катлавіны выш. да 12 м, параслі лесам, -на ПнУ да 5 м, разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНАСВЕ́ЧЧА, Дыбалёўскае возера,
у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 17 км на ПнЗ ад г.п.Бешанковічы. Пл. 0,63 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 5,05 км. Пл. вадазбору 13,7 км².
Схілы катлавіны выш. да 10 м, пад лесам, на ПдУ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з воз. Плацішна, упадае Бортніцкі канал, выцякае ручай у р. Ула.