offshore [ˌɒfˈʃɔ:] adj.

1. які́ знаходзіцца на некато́рай адле́гласці ад бе́рага;

offshore islands прыбярэ́жныя астравы́

2. які́ рухаецца ад бе́рага;

an offshore wind ве́цер з бе́рага

3. econ. афшо́рны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

брыз, -у, м.

Слабы вецер, які дзьме днём з мора на бераг, а ноччу — з берага на мора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

inshore2 [ˌɪnˈʃɔ:] adv. у напра́мку да бе́рага

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паадганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. сабак.

П. лодкі ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвеслава́ць, -вяслу́ю, -вяслу́еш, -вяслу́е; -вяслу́й; зак. (разм.).

Вяслуючы, наблізіцца да чаго-н.

П. да берага.

|| незак. падвясло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвеслава́ць, -вяслу́ю, -вяслу́еш, -вяслу́е; -вяслу́й; зак.

Вяслуючы, аддаліцца, адплыць ад чаго-н.

А. ад берага.

|| незак. адвясло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адча́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. што. Адвязаць (прычал; спец.).

А. канат.

2. Адплысці ад берага.

Ад берага адчаліў паром.

3. перан. Адправіцца, паехаць куды-н.

Заўтра ж адчалю ў Мінск.

|| незак. адча́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адча́льванне, -я, н. (да 2 знач.) і адча́л, -у, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каса́³, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.

Доўгая вузкая паласа, што цягнецца ад берага; мыс.

Намыўная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадпіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паадпі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Адапхнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. крыгі ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазаплыва́ць¹, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Заплысці куды-н. — пра ўсіх, многіх.

Хлопчыкі пазаплывалі далёка ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)