Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здзяйсня́льнік, ‑а, м.
Той, хто здзяйсняе што‑н. Зноў душу бударажыць загадка: як сярод гэтага шуму, бруду, бездарожжа скрозь па будаўнічай пляцоўцы знаходзяцца такія ініцыятары, умельцы, вынаходнікі — здзяйсняльнікі тэхнічнага прагрэсу.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раска́лле ’зімовы час, калі дарогі пакрываюцца лёдам’, раска́ліна ’бездарожжа’ (Ян.), роска́лле ’слата, хлюпота’ (Клім., Сл. Брэс.), стараж.-рус.роскалье ’адліга, бездарожжа’. Утварэнне з прыстаўкай *roz‑ і суф. *‑je, як вынік дзеяння ад *orz‑kal‑iti < *kal‑iti < *kalъ, сюды ж розка́лы ’разводдзе’ (івац., ЛА, 2) і ўкр.ро́зкаль ’бездарожжа’; параўн. Фасмер, 3, 503. Німчук (Давньорус., 158) лічыць лексему паўдзённым рэгіяналізмам старажытнарускай мовы. Гл. кал.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГО́МАНАЎ (Леанід Уладзіміравіч) (н. 20.6.1958, Мінск),
бел. жывапісец. Сын У.К.Гоманава. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). З 1989 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Сярод твораў: тэматычныя карціны «Пралескі» (1985), «Чайная на ферме», «Смутак» (1986), «Пастух» (1987), «Праз стагоддзі. Ф.Скарына» (1990); партрэт даяркі С.М.Сузько (1978); пейзажы «Стары Мазыр» (1978), «Від горада Сянно» (1990), «Бездарожжа» (1992), «Маўчанне птушак» (1995), нацюрморт з гармонікам (1989) і інш.
Ро́скваль ’бездарожжа’ (лун., Шатал.); росква́лле ’разводдзе’ (жабін., ЛА, 2) — у выніку кантамінацыі лексем росквась і роскалле ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЭРАСА́НІ,
самаходныя сані, што рухаюцца па снезе, лёдзе і вадзе з дапамогай сілы цягі паветранага вінта. Бываюць суцэльнаметалічныя і аэрасані-«амфібіі».
Суцэльнаметалічныя аэрасані маюць 3 або 4 лыжы і кіруюцца пярэднімі паваротнымі лыжамі; рухавік з паветр. вінтом размешчаны на карме. Аэрасані«амфібія» маюць 1 лодку-лыжу, што дазваляе рухацца па рыхлым снезе, вадзе, забалочанай мясцовасці і інш. Грузападымальнасць аэрасаней да 600 кг, далёкасць ходу да 500 км, скорасць да 100 км/гадз па снезе, да 80 км/гадз па вадзе. Выкарыстоўваюцца ва ўмовах бездарожжа Крайняй Поўначы для перавозкі грузаў, пошты, людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЕ́ВІЦКІ БОЙ 1944.
Адбыўся паміж партыз. брыгадай імя В.Т.Варанянскага (камандзір В.В.Сямёнаў) і ням.-фаш. захопнікамі ў в. Касцяневічы Куранецкага р-на Вілейскай вобл. 31.1.1944 у Вял.Айч. вайну. Гарнізон у в. Касцяневічы (каля 140 гітлераўцаў, узброеных 2 мінамётамі, 10 кулямётамі, аўтаматамі) ахоўваў шашу Мінск—Даўгінава і падыходы да чыгункі Маладзечна—Полацк. 30.1.1944 партыз. атрады ў цяжкіх умовах бездарожжа зрабілі 37-кіламетровы марш з месца дыслакацыі да в. Касцяневічы. У выніку раптоўнасці налёту праціўнік не здолеў аказаць сур’ёзнага супраціўлення і гарнізон быў захоплены, знішчана шмат гітлераўцаў, захоплена зброя, боепрыпасы, абмундзіраванне і запасы харчавання.