Ужыв. замест «без...» у першым складзе перад націскам, напр.: бяздонны, бязмежны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бяз’... (гл.без...), прыстаўка.
Ужыв. замест «без...» у першым складзе перад націскам перад ётавымі галоснымі, напр.: бяз’ёдны, бяз’ядзерны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Без-Карніловіч М. В. 2/200; 3/437, 496; 6/333
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Папраўчыя работы без пазбаўлення волі 8/29, 95
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗ-КАРНІЛО́ВІЧ Міхаіл Восіпавіч (10.10.1796, Магілёўская губ. — 19.1.1862),
бел. гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф і статыстык. Ген.-маёр рас. арміі. Брат дзекабрыста А.В.Карніловіча. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Удзельнік вайны з Турцыяй 1828—29. У 1831—47 кіраваў тапаграфічнай экспедыцыяй у Мінскай, Наўгародскай, Валынскай, Віцебскай, Магілёўскай губ. і Беластоцкай вобласці. З 1852 у адстаўцы. Вывучаў гіст. дакументы ў дзярж., манастырскіх, прыватных архівах. Аўтар прац па гісторыі Беларусі, якую абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губ., астатнія бел. землі называў Літвой. Апісваў помнікі дойлідства, археалогіі і этнаграфіі, побыт бел. сялян.
Тв.:
Витебская губерния. СПб., 1852;
Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся. СПб., 1855 (репр. изд. Мн., 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДСУ́ТНАСЦЬ БЕЗ ВЕ́СТАК,
у цывільным праве ўстаноўлены судом факт працяглай (не менш за адзін год) адсутнасці асобы і звестак пра яе ў месцы яе пастаяннага жыхарства. Прызнанне факта адсутнасці без вестак праводзіцца па заяве зацікаўленай фіз. або юрыд. асобы і цягне за сабой пэўныя юрыд. вынікі: над маёмасцю адсутнага ўстанаўліваецца апека, з яго маёмасці выдаецца забеспячэнне асобам, якіх ён паводле закону абавязаны ўтрымліваць, пагашаюцца даўгі па яго абавязацельствах. У выпадку яўкі ці выяўлення месца знаходжання адсутнага суд адмяняе сваё рашэнне аб прызнанні факта адсутнасці без вестак. Гл. таксама Абвяшчэнне памерлым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УРАЧЫ́БЕЗ МЕ́ЖАЎ»
(Médecins sans frontiéres),
незалежная гуманітарная група. Створана ў 1971 у Парыжы групай медыкаў. Да канца 1990-х г. аб’яднала медыкаў з 45 краін, якія аказвалі мед. дапамогу параненым у ваен. канфліктах і ў час стыхійных бедстваў. «У.б.м.» дзейнічалі без дазволу афіц. улад (мед. дапамога муджахідам, якія ваявалі з сав. войскамі ў Афганістане ў 1980-я г., чэчэнскім сепаратыстам у 1990-я г.і г.д.), што прыводзіла да канфліктаў з урадамі шэрагу краін. Нобелеўская прэмія міру 1999.