Ei

n -es, -er я́йка, яйцо́

wiches ~ — я́йка ўсмя́тку

hrtes ~ — я́йка ўкруту́ю

tubes ~ — яйцо́-баўту́н

ier lgen — не́сціся (пра курыцу)

aus dem ~ krechen* — вы́лупіца з яйца́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Extra splendor, intra squalor

Звонку бляск, унутры бруд.

Снаружи блеск, внутри грязь.

бел. Франт: салам боты вымазаў і шкурку з’еў. 3 твару ‒ яйцо, а ўнутры — баўтун. Твар белы, а душа чорная.

рус. В брюхе солома, а шапка с заломом. Сверху шик, а внутри пшик. Франт лихой ‒ набит трухой. Снаружи блестит, в голове свистит. Ворона в павлиньих перьях. Не стоит гроша Пахом, а смотрит пятаком.

фр. Habit de velours ventre de son (Одежда из велюра, a в животе пустой звук). Le geai paré des plumes du paon (Сойка, наряженная в павлиньи перья).

англ. A fair face, but a foul heart (Ясное лицо и гнилое сердце).

нем. Schöne Haut, häßliche Gedanken (Красивая оболочка, гадкие мысли).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

По́рч ’шкода; псаванне’, м. р. або ж. р. (ТС; петрык., Мат. Гом.; Юрч. Вытв.), порча ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; ТС). Укр. порча, рус. порча ’тс’ выводзяць з cnopmümu, портить ’псаваць’ (ЕСУМ, 4, 533; Фасмер, 3, 337), сюды ж польск. parcieć ’сохнуць, вянуць (пра садавіну і гародніну)’ і ’прарастаць у вільгаці і цяпле’, што дазваляе рэканструяваць прасл. *рыііʼti ’псаваць’. Сувязь з пароць (гл.) (Міклашыч, 243; Фасмер, 4, 335) непрымальная. Імаверна, роднаснае да прэлы, спёрты, заперці, запор (гл.). Параўн. ст.-рус. прытоіш ’патраціць, не захаваць’, славен. priШ ’пакаваць’. Сной (512) звязвае апошняе з порт ’тканіна, перавязь’ (гл. порт2). Параўн. таксама літ. pursti ’гніць’, piirtiti ’трасці, боўтаць’, pereti ’выседжваць птушанят’. Корань захаваўся ў *za‑pbH‑ъkъ, параўн. укр. запорток, польск. zapartek ’яйка-баўтун’, ’тухлае, сапсаванае яйка’, параўн. рус. испорченное (яйцо); адсюль першаснае значэнне ’тое, што сапрэла, сапсавалася ў закрытай прасторы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Quid ipse sis, non quid habearis, interest

Важна, які ты на самай справе, а не за каго цябе прымаюць.

Важно, какой ты на самом деле, а не за кого тебя принимают.

бел. Чорны мак, ды смачны, белая рэдзька, ды горкая. Як цябе бачаць, так цябе пішуць. Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож. Твар белы, а душа чорная. На ліцо ‒ яйцо, а ў сярэдзіне ‒ баўтун.

рус. Мыло серо, да моет бело. Криво дерево, да яблоки сладки. Мала метёлка, да чисто метёт. Корова черна, а молоко у неё бело. Красна ягодка, да на вкус горька. Не всяк умён, кто в красно наряжён. Чёрен мак, да вкусен, бела редька, да горька.

фр. Bois tortu fait le feu droit (Кривое дерево, да горит ровно).

англ. Clothes do not make the man (Одежда не делает человека).

нем. Ein gut Gemüt ist besser als ein gut Geblüt (Хороший нрав лучше, чем хорошее происхождение).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Калбата́ць ’мяшаць, збіваць яйкі з мукой’ (гродз., Мат. АС), калбоціць, калбаціць, калбуціць ’рашчыняць’, ’замешваць’, ’боўтаць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), калбоціцца ’боўтацца, пералівацца’ (Сцяшк. МГ), ’боўтацца, пялёскацца’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж і вытворныя: калбочаная яешня, калбатуха ’амлет, страва з малака, мукі, яец, перамешаных і спечаных на сале’ (Сцяшк. МГ), калбатунбаўтун, неаплодненае яйцо’ (ашм., воран., іўеў., Сл. паўн.-зах.), калбатуха ’непрыгодная для яды страва, бурда’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Паводле фармальнага крытэрыю і лінгвагеаграфіі (слова прадстаўлена толькі на захадзе Гродзенскай вобласці) верагодней суаднесці яго з літ. kalbė́ti ’гаварыць’. Тут цікавы выпадак, калі ў прамым значэнні ’гаварыць’ слова не зафіксавана, ёсць толькі двухсэнсоўныя прыклады, такія, як калбатун ’балбатун’ («Калбатун кажуць на таго, хто многа гаворыць», лід., Сл. паўн.-зах., 2, 371). Двухсэнсоўны прыклад таму, што калбатун ’балбатун’ можа быць наватворам на базе калбатаць ’боўтаць’ > ’балбатаць’, аднак больш імаверна, што дэрыват суаднесены з калбатаць ’гаварыць’ або, дакладней, з экспрэсіўным варыянтам ’гаварыць’ — ’балбатаць’. Тут цікавы выпадак працэсу, пры якім суаднесеныя па адной прыкмеце запазычаны і спрадвечныя дзеясловы ўзаемадзейнічаюць такім чынам, што запазычаны — калбатаць (і інш. формы) атрымлівае прамую семантыку бел. баўтаць. Парадаксальным з’яўляецца тое, што былі суаднесены толькі пераносныя значэнні абодвух слоў, а за літуанізмам замацавана адно з асноўных значэнняў дзеяслова боўтаць. Запазычанае слова да таго ж было па-рознаму адаптавана (гл. формы вышэй), гэта, аднак, можна разглядаць і як пазнейшыя трансфармацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)