Балёва́ць, балява́ць банкетаваць’. Гл. баль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гадава́ць ’гадаваць’ (БРС). Укр. годува́ти ’тс’, чэш. hodovatiбанкетаваць’ і г. д. Прасл. *godovati (з вельмі шматлікай семантыкай), вытворнае ад *godъ ’свята; час і да т. п.’ Гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 190–191.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гуга́ць ’гуляць, банкетаваць; весці разгульнае жыццё’ (Нас.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 167) параўноўвае са славен. gúgati ’гайдаць, разгушкаць’, чэш. huhati ’крычаць (пра саву)’, рус. гу́га́ть ’гайдаць, разгойдваць’. Паводле Трубачова (там жа), слова экспрэсіўнага паходжання. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 361; Фасмер, 1, 469.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баль ’бал, танцы’ (БРС, Касп., Шат., Нас.). Укр. дыял. (зах.) баль ’тс’. Запазычанне з польск. bal ’тс’ (з зах.-еўрап. моў: франц. bal; Варш. сл., 1, 86; Брукнер, 12). Параўн. бал. Сюды балёва́цьбанкетаваць і г. д.’ (Нас.), балява́ць: гэта або ўтварэнне ад баль (гл.), або непасрэднае запазычанне з польск. balować.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

banquet

[ˈbænkwət]

1.

n.

банке́т -у m., афіцы́йны абе́д з прамо́вамі

2.

v.t.

ла́дзіць банке́т

to banquet the famous visitors — ла́дзіць банке́т у го́нар сла́ўных гасьце́й

3.

v.i.

банкетава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тры́зніць ‘гаварыць без памяці, галюцыніраваць’, ‘несці лухту’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Гарэц., Мядзв., Касп., Багд., Стан.), ‘гаварыць праз сон’ (Бяльк.), ‘бачыць што ў сне, у гарачцы’ (Ласт.), трызні́ць ‘гаварыць адно і тое ж’ (ТС, Растарг.), тры́зніці ‘хлусіць, гаварыць няпраўду’ (пруж., Сл. ПЗБ), ‘блюзніць, трызніць, гаварыць у непрытомнасці’ (паўн.-усх., ЛА, 3), тры́знік ‘лунацік’ (Мат. Маг.), тры́зненне ‘вярзенне, бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца ў бяспамяцтве’, ‘мары, думкі аб кім-, чым-небудзь’ (ТСБМ); трызня́ ‘лухта, абы-што’: як будзеш спаць да дня, насніцца трызня (чач., Бел. дыял. 2), тры́зня ‘шкода’ (Стан.). Параўн. укр. три́знувати ‘біцца, змагацца, банкетаваць пасля бітвы’, рус. смален., зах.-бранск. тры́знить ‘блюзніць; бяздумна гаварыць, плявузгаць’, польск. tryznić ‘дарэмна траціць час’, чэш. trýznit ‘мучыць, катаваць, раздзіраць’, славац. trýzniť ‘тс’. Няясна, у тым ліку ў адносінах да папярэдняга слова. На аснове польск. tryznić і чэш. мар. trýzniti ‘сыпаць, трусіць’ Страхаў (Palaeoslavica, 13, 2, 14–15) выводзіць дзеяслоў з *tryti, *truti (гл. церці), а таксама аналагічна да *trina (гл. трына) назоўнік *trizna, у семантыцы якога развілося значэнне ‘скруха, жалоба’. Спробу звязаць чэш. trýzniti ‘мучыць’ (< *tryti) з польск. trużyc ‘тс’ шляхам атаясамлівання з асновай *tryz‑ зрабіла Варбат (Этимология–1983, 41), у гэтым выпадку мяркуецца збліжэнне семантыкі слоў ‘блюзніць’ і ‘мучыць’, параўн. і рус. валаг. тры́жить ‘навязліва паўтараць адно і тое ж’. Пра паралелізм у структуры і семантыцы трызніць і трылузіць (гл.) з выдзяленнем элемента тры‑ — спецыяльна Цыхун, Зб. Супруну, 280; варыянты тры́зніць/дры́зніць (маг., ЛА, 3, 81), магчыма, пад уплывам дрыве́ць ‘блюзніць, гаварыць у непрытомнасці’, ‘гаварыць лухту’ (Нас., Касп., Дабр.; ашм., Стан., ЛА, 3) — няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)