заця́ты, -ая, -ае.

1. Упарты, настойлівы ў ажыццяўленні чаго-н.

З. чалавек.

Зацятая барацьба.

Зацятая спрэчка.

2. перан. Працяглы, пастаянны, нязменны.

Зацятая варожасць.

З. боль.

3. Скрытны; затоены, насцярожаны.

Ён чалавек горды і з.

Зацятая маўклівасць.

4. Вельмі адданы чаму-н., заўзяты.

З. балельшчык.

|| наз. заця́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fan2 [fæn] n. энтузія́ст; ама́тар; бале́льшчык, фана́т;

a fan club фан-клуб, фэн-клуб; клуб фа́наў/фана́таў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Sprtanhänger

m -s, - ама́тар спо́рту, бале́льшчык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Sprtfanatiker

m -s, - бале́льшчык; разм. фана́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schlchtenbummler

m -s, - разм., спарт. бале́льшчык, заўзя́тар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fan

[fεn]

m -s, -s заўзя́тар, бале́льшчык (спартыўных спаборніцтваў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fan

м. фанат, заўзятар; балельшчык; фан;

~i piłkarstwa — футбольныя заўзятары (фанаты)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фана́т

(ад лац. fanaticus = раз’юшаны; непрытомны)

1) апантаны балельшчык, прыхільнік якога-н. спартсмена, спартыўнай каманды, артыста і г. д.;

2) тое, што і фанатык 2.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Kebitz

m -es, -e

1)

geminer ~ — заал. кні́гаўка

2) бале́льшчык (пры гульні ў карты, шахматы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

заўзя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які пастаянна і з захапленнем займаецца чым‑н., аддаецца чаму‑н. Заўзяты паляўнічы. Заўзяты балельшчык. □ [Кузьма] быў такі заўзяты і ўдалы рыбак, што вопытныя старыя рыбаловы ахвотна раіліся з ім і бралі з сабой. Шамякін.

2. Напорысты, упарты. У сяле добра помнілі: быў у .. [Шкробатаў] некалі сын, Радзівон, упарты, заўзяты. Мележ.

3. Які выконваецца, вядзецца старанна, з захапленнем, з запалам; упарты, напружаны. Заўзятая праца. □ Саша вяла нейкую заўзятую гутарку з Жарнавіком і не пачула, што сказаў Малашкін. Пестрак. Мы выйшлі на двор і ўбачылі заўзятую бойку двух шпакоў у паветры. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)