Кагадзе́й ’мянушка асобы, якая часта ўжывае ў гаворцы адпаведнае слова’ (мін., Сцяц. БНС). Да кагадзе (гл.), што датычыць словаўтварэння, то паводле Сцяцко, Афікс. наз., 220, ад прыслоўя суфіксам ‑ей, пры гэтым афікс накладваецца на фінальны галосны. Да структуры параўн. балазе, балазей, адносна фузіі галосных у аснове і суфіксе гл. Сцяцко, там жа, 295.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спага́длівыіспага́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Уважлівы да людзей, чулы, сардэчны. [Ярына:] — Балазе, хоць людзі ў нас спагадлівыя, хату, бачыш, памаглі паставіць, сені перасыпалі і так не забываюцца заглянуць да мяне.Бажко.Мележ імкнуўся паказаць Тураўца як чалавека чулага і спагадлівага да людзей.Дзюбайла.// Які выяўляе спачуванне, спагаду. Ідзе Ядзя на заданне, а свае людзі праводзяць яе спагадлівымі позіркамі.Новікаў.Ніна ўбачыла над сабою незнаёмы, спагадлівы твар жанчыны і ціха, прыглушана застагнала.Мележ.
2. Які выяўляе падтрымку, добразычлівасць, літасцівасць. У спакойнай паўдрымоце .. [Мікалай Аляксеевіч] слухаў спагадныя размовы бабулек.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збыць, збуду, збудзеш, збудзе; пр. збыў, ‑ла, ‑ло; зак., каго-што.
1. Знайшоўшы пакупніка, прадаць што‑н. Збыць тавар. □ Маці спраў весці не ўмела, і ў мінулым годзе запушчаную і ўшчэнт разбураную гаспадарку прыйшлося збыць.Васілевіч.[Вятрак] не мог задаволіць патрэб вялікай гаспадаркі, і людзі, нагараваўшыся з ім, збылі яго амаль за нішто.Ракітны.
2.Разм. Прыладзіць, адаслаць куды‑н., стараючыся пазбавіцца ад каго‑н. Цяпер ужо здагадалася Зося: значыцца, гаспадыня хоча яе збыць на гэты час?Чорны.— Ды гэтак дзед захоча сабе маладую жонку ўзяць, балазе трапляецца выпадак збыць старую...Васілевіч.// Вызваліцца ад чаго‑н. непрыемнага, непатрэбнага. Збыць клопат. Збыць бяду з галавы.
•••
Збыць з рук — пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
now
[naʊ]1.
adv.
1) цяпе́р; ужо́
He is here now — Цяпе́р ён тут
She must have reached the city now — Яна́ му́сіць ужо́ дае́хала да го́раду
2) за́раз жа; адра́зу
Do it now! — Зрабі́ гэ́та за́раз жа!
3) то́лькі што
4) тады́(у апавяда́ньні)
it is now clear that… — Тады́ ста́ла я́сна, што…
now and again or now and then — час-ад-ча́су, час-часо́м, калі́-нікалі́; зрэ́дку
2.
conj.
таму́ што; балазе́
Now I am older, I have changed my mind — Балазе́ я пастарэ́ў, дык і зьмяні́ў ду́мку
now… now… — то… то…
now hot, now cold — то го́рача, то хало́дна
3.
n.
цяпе́рашні час, да́дзены мо́мант
before now — ране́й
by now — дагэ́туль; да гэ́тага ча́су
till now — дасю́ль, да гэ́тага ча́су, да гэ́тай пары́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)