нацыянальны парк у ЗША, штат Мічыган. Засн. ў 1931. Знаходзіцца на воз. Верхняе (самае вял. прэснаводнае возера свету). Пл. каля 216 тыс.га, у т. л. 54 тыс.га сушы (в-аў Айл-Роял). Захоўваюцца першабытныя хвойныя і цвердалістыя лясы; бабры, разнастайная іхтыяфауна (46 відаў рыб) і арнітафауна (197 відаў птушак). Біясферны рэзерват.
1. Грызучы, з’есці. Згрызці кавалак цукру. Згрызці сухар.// Пагрызці, сапсаваць паверхню чаго‑н. Зайцы згрызлі кару дрэў.// Перагрызшы, паваліць. Бабры згрызлі некалькі асінак і збудавалі хатку.
2.перан. Змучыць (пра гора, сумненне і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гон, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. гнаць і гнацца.
2. Праследаванне звера на паляванні. Напрамак гону. □ Гэта былі кудлатыя мясцовыя аўчар[кі], лютыя, але няздатныя для гону.Самуйлёнак.
3.Спец. Паводзіны звера ў час шлюбнага перыяду. Перыяд гону лася.
•••
Бабровыя гоны (уст.) — месца, дзе вадзіліся і лавіліся бабры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабраві́на Месца, дзе вядуцца бабры (Сміл., Шат.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
КРУ́ГЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, за 18 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,27 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 1 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі лесам, асобныя ўчасткі разараныя. Берагі нізкія, на ПдЗ сплавінныя. Дно да глыб. 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. На Пн злучана пратокай з воз. Доўгае. Па берагах возера жывуць бабры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАРАЁН,
структурная адзінка сучаснай жыллёвай забудовы буйных населеных пунктаў. У вял. гарадах разлічаны на 12—20 тыс., у сярэдніх на 6—12 тыс. жыхароў. Складаецца з комплексу жылых дамоў, паблізу якіх размяшчаюцца ўстановы культ.-быт. абслугоўвання (дзіцячыя сады, школы, крамы), спарт. пляцоўкі і зялёныя зоны. Планіроўка і забудова М. робіцца на аснове адзінай або расчлянёнай на групы жылых дамоў арх.-прасторавай арганізацыі тэр. з улікам прыродных і кліматычных умоў.
На Беларусі першыя М. пабудаваны ў канцы 1950 — пач. 1960-х г. Размяшчалі іх на свабодных тэрыторыях паблізу існуючай забудовы, на ўскраінах гарадоў, а таксама на месцы забудовы, якая патрабавала рэканструкцыі. З 1970-х г. у вял. гарадах перайшлі да забудовы тэрыторый буйнымі структурнымі адзінкамі — жылымі раёнамі, у склад якіх уваходзяць М. Гэта дазволіла арганічна звязваць арх. вырашэнні з ландшафтам і трансп. камунікацыямі (Усход 1 у Мінску, Валатава ў Гомелі і інш.). Шматсекцыйныя, складанай канфігурацыі жылыя дамы ў спалучэнні з вышыннымі і малапавярховымі будынкамі культ.-быт. абслугоўвання ствараюць выразныя прасторавыя кампазіцыі. Сучасныя М. характарызуюцца большай разнастайнасцю пабудоў і іх каларыстычных вырашэнняў, добраўпарадкаванасцю тэрыторый, выкарыстаннем малых арх. форм (М. Зялёны Луг 5, Малінаўка ў Мінску, Поўдзень у Віцебску, Бабры ў Мазыры, № 12 у Салігорску і інш.).
Л.С.Патапаў, С.А.Сергачоў.
МікрараёнБабры ў Мазыры.Мікрараён Зялёны Луг 5 у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКЛЕ́Я,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 37 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,95 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 9,2 км. Пл. вадазбору 24,8 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Складаецца з 2 плёсаў, злучаных пратокай. Схілы выш. да 5 м (на ПнУ і Пд да 10 м) пад лесам. Берагі нізкія, на Пд і У зліваюцца са схіламі, параслі лесам і хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Няклейка. У возеры жывуць бабры.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
штого́д, прысл.
Кожны год, у кожным годзе; з году ў год. Старыя бабровыя хаткі, у якіх бабры жывуць з пакалення ў пакаленне, штогод іх пашыраючы і павялічваючы, дасягаюць часам вялізных памераў.В. Вольскі.Усюды працоўны народ Кастрычніка дзень нараджэння Святкуе ўрачыста штогод.Аўрамчык.// З кожным годам. І чым далей ад нас гады адходзяць, Тым ён [Ленін] бліжэй да нас штодзень, штогод, Тым ён глыбей жыве ў душы народа, Тым вышай веліч простая яго!Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)