ахіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Агарнуць, ахутаць чым-н.

Хусткай а. дзіця.

2. перан. Акружыць увагай.

Курганы слава ахінула.

А. ласкай.

|| незак. ахіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аху́таны

1. оку́танный;

2. перен. оку́танный; покры́тый;

1, 2 см. аху́таць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

otulić

зак. ахутаць; ахінуць; абвінуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Ахутаць сябе, захутацца. Жанчына ахуталася хусткай.

2. перан. Пакрыцца чым‑н., агарнуцца. У небе зноў паплылі дзесяткі бамбардзіроўшчыкаў, і крэпасць ахуталася агнём і дымам. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аху́тваць несов.

1. оку́тывать;

2. перен. оку́тывать; покрыва́ть;

1, 2 см. аху́таць;

а. та́йнай — покрыва́ть та́йной

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце; пр. абвалок, ‑лакла, ‑лакло; зак., каго-што.

1. Ахутаць, накрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць. Хмары абвалаклі неба.

2. Працягнуць, правалачы каго‑, што‑н. вакол чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асну́ты ’ахоплены сном’ (Сцяшк.). Сувязь са сном, відаць, другасная, народнаэтымалагічная; хутчэй тут дзеепрыметнікавае ўтварэнне ад дзеяслова *аснуць з коранем *snu‑/snov‑ (гл. снаваць). Польск. osnuć ’снуючы нітку, абкружыць ёй’, адкуль ’ахутаць’. Магчыма, у сувязі з абмежаваным пашырэннем слова трэба лічыць яго польскім запазычаннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -лакло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ахутаць, пакрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць.

Хмары абвалаклі ўсё неба.

2. Правалачы, працягнуць каго-, што-н. вакол чаго-н.

А. вакол хаты.

|| незак. абвалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абвала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.

Бусел апусціўся на луг.

2. на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н.

Вячэрні змрок апусціўся на горад.

3. без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н.

Заслона апусцілася.

Шлагбаум апусціўся.

4. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.

Апусціўся чалавек.

|| незак. апуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Атуліць, ахутаць. Касынкай ахінуўшы плечы, Ідзе па вуліцы яна! Гаўрусёў.

2. перан. Агарнуць, авеяць. Новыя думкі і настроі ахінулі маладога настаўніка. Колас. Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых З партызанскіх вогнішчаў, і тых, Чые курганы слава ахінула. Танк. // Стварыць абставіны; агарнуць, акружыць. Ахінуць ласкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)