Мясная страва з невялікіх кавалкаў струганага мяса ў падліве. Як толькі афіцыянтка наважылася паставіць перад Кумейшам беф-строганаў, ён выставіў руку і загадаў: — Дайце сёння біфштэкс з рысам.Кавалёў.
[Ад фр. boeuf — ялавічына і ўласнага імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пышнавало́сы, ‑ая, ‑ае.
З пышнымі валасамі. З кабіны крана высунулася пышнавалосая галава, бліснулі вялікія сінявыя вочы, потым паказаўся сцяты кулачок.Хадкевіч.Пышнавалосая, рослая афіцыянтка сваім з’яўленнем на нейкі момант прымірыла ўсіх за сталом.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсма́жаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад падсмажыць.
2.узнач.прым. Прыгатаваны смажаннем. [Мароз:] — Прыязджаем з Іванам Васільевічам — а там ужо стол з місай рыбы. Свежанькая, падсмажаная, масла на ёй кіпіць — смаката.Лобан.Падышла афіцыянтка. — Мне свіную адбіўную, з падсмажанай бульбай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хле́бніца, ‑ы, ж.
1. Дзяжа, у якой рашчыняюць хлеб. Хлебніца была пакрыта надзежнікам.
2. Талерка ці карзінка для хлеба. Афіцыянтка на дзіва хутка прынесла заказ: хлеб, памідоры, салат і графінчык з залацістым напіткам. І нібы між іншым на хлебніцы побач з хлебам ляжаў рахунак.Дамашэвіч.// Невялікая скрынка для захавання хлеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Рмн. ‑ловак; ж.
Разм. Тое, што і сталовая (у 2 знач.). Марусаў сеў за стол; падышла афіцыянтка — ён заказаў гуляш; ён заўсёды заказваў у такіх сталоўках гуляш — папулярную мясцовую страву.М. Стральцоў.Вось у гэтай сталоўцы партшколы і адбылося маё першае знаёмства з Платонам Галавачом.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зака́з1, ‑у, м.
1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што‑н. Браць заказ. □ Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак.Якімовіч.[Змітрака] здзівіла, што афіцыянтка, не атрымаўшы заказу, прынесла ўсё сама.Ваданосаў.
2. Заказаная рэч. Разнесці гатовыя заказы.
•••
Як на заказ; як па заказу — пра тое, што адпавядае якому‑н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным, выдатным. Дні пагодныя, як на заказ.Мележ.— Надвор’е, як па заказу, — сустрэў Мальвіну Леванок.Стаховіч.
зака́з2, ‑у, м.
Уст. Забарона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
французскі жывапісец; адзін з рэфарматараў франц. жывапісу папярэднікаў станаўлення імпрэсіянізму. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1850—56) у Т.Куцюра. Капіруючы творы майстроў італьян. Адраджэння, Джарджоне, Тыцыяна, Д.Веласкеса, Ф.Халса, Ф.Гоі, Э.Дэлакруа і інш., зазнаў іх уплыў. У канцы 1850 — пач. 1860-х г. стварыў галерэю тыпаў і характараў, спалучаў жыццёвасць і рамантызацыю вобраза: «Аматар абсенту» (1859), «Лола з Валенсіі» (1862) і інш. Жывапісная манера вызначалася глухімі шчыльнымі тонамі, непасрэдным пераходам ад ценю да святла. Выкарыстоўваў і пераасэнсоўваў сюжэты і матывы жывапісу старых майстроў, імкнуўся надаць ім сучаснае гучанне і вырашыць новыя жывапісныя задачы: «Сняданак на траве», «Алімпія» (абодва 1863). Пазней звяртаўся да тагачасных тэм («Пакаранне смерцю імператара Максіміляна». 1867; «Расстрэл камунараў», 1871), паэтызаваў штодзённыя быт. сітуацыі («Сняданак у майстэрні», «Балкон», абодва 1868). У канцы 1860-х г. быў блізкі да імпрэсіяністаў; перайшоў да пленэрнага жывапісу, які вызначаўся святлонасычанай вібрыруючай колеравай гамай, багатай рэфлексамі і валёрамі, фрагментарнасцю кампазіцый, але захаваў неўласцівую для імпрэсіяністаў дакладнасць малюнка, шэрыя і чорныя тоны: «Чыгунка» (1873), «У лодцы». «Аржанцёй» (абодва 1874). Познія творы адметныя амаль поўнай адсутнасцю сюжэта, імправізацыяй у адлюстраванні вобразаў і атмасферы, псіхал. даследаваннем унутр. стану сучасніка: «Нана» (1877), «Афіцыянтка ў піўной» (1878), «У карчме бацькі Лацюіля» (1879), «Бар у «Фалі-Бержэр» (1881—82) і інш. Майстар партрэта: Э.Заля (1868), С.Малармэ (1876), «Аўтапартрэт з палітрай» (1879) і інш. Рабіў малюнкі, літаграфіі, афорты.
Літ.:
Э.Мане: Жизнь. Письма. Воспоминания. Критика современников: Пер. с фр.М., 1965;