ба́ртар, -у, м. (спец.).

Гандаль шляхам абмену тавараў без удзелу грошай, натуральны абмен.

Атрымліваць тавар па бартары.

|| прым. ба́ртарны, -ая, -ае.

Бартарныя аперацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

празіра́ць

‘атрымліваць зрок’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. празіра́ю празіра́ем
2-я ас. празіра́еш празіра́еце
3-я ас. празіра́е празіра́юць
Прошлы час
м. празіра́ў празіра́лі
ж. празіра́ла
н. празіра́ла
Загадны лад
2-я ас. празіра́й празіра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час празіра́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прафітава́ць

‘мець карысць, атрымліваць выгаду’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прафіту́ю прафіту́ем
2-я ас. прафіту́еш прафіту́еце
3-я ас. прафіту́е прафіту́юць
Прошлы час
м. прафітава́ў прафітава́лі
ж. прафітава́ла
н. прафітава́ла
Загадны лад
2-я ас. прафіту́й прафіту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прафіту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фатаграфава́цца, -фу́юся, -фу́ешся, -фу́ецца; -фу́йся; незак.

Атрымліваць сваё адлюстраванне пры дапамозе фатаграфіі (у 1 знач.).

|| зак. сфатаграфава́цца, -фу́юся, -фу́ешся, -фу́ецца; -фу́йся.

|| наз. фатаграфава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заполуча́ть несов., прост. дастава́ць; (раздобывать) раздабыва́ць; (получать) атры́мліваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вымахлё́ўваць

‘атрымліваць што-небудзь шляхам махлярства, ашуканства’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вымахлё́ўваю вымахлё́ўваем
2-я ас. вымахлё́ўваеш вымахлё́ўваеце
3-я ас. вымахлё́ўвае вымахлё́ўваюць
Прошлы час
м. вымахлё́ўваў вымахлё́ўвалі
ж. вымахлё́ўвала
н. вымахлё́ўвала
Загадны лад
2-я ас. вымахлё́ўвай вымахлё́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вымахлё́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

атры́млівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да атрымацца.

2. Зал. да атрымліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вытраўля́ць

‘атрымліваць ад уздзеяння хімічных рэчываў; знішчаць’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вытраўля́ю вытраўля́ем
2-я ас. вытраўля́еш вытраўля́еце
3-я ас. вытраўля́е вытраўля́юць
Прошлы час
м. вытраўля́ў вытраўля́лі
ж. вытраўля́ла
н. вытраўля́ла
Загадны лад
2-я ас. вытраўля́й вытраўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вытраўля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скрыжава́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Магчымасць атрымліваць жыццяздольнае патомства ў выніку скрыжавання (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

obtain [əbˈteɪn] v. fml

1. атры́мліваць, дастава́ць, набыва́ць;

obtain permission атры́мліваць дазво́л

2. існава́ць, сустрака́цца, быць распаўсю́джаным

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)