core [kɔ:] n.

1. сярэ́дзіна, асяро́дак; уну́транасць; сарцаві́на, ядро́;

the core of anapple сарцаві́на я́блыка

2. су́тнасць

3. tech. стры́жань, асяро́дак

to the core да су́тнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zbiorowisko

н.

1. зборышча;

2. асяродак;

zbiorowisko studenckie — студэнцкі асяродак; студэнцтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

environment [ɪnˈvaɪrənmənt] n.

1. асяро́ддзе, асяро́дак, акружэ́нне, атачэ́нне

2. the environment навако́льны свет, прыро́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Асяро́ддзе. Утворана прэфіксальна-суфіксальным шляхам ад кораня, прадстаўленага ў слове сярэдзіна (гл.); *o‑serd‑ьje. Пазней утвараецца і слова асяродакцэнтр. стрыжань’ таксама з цыркумфіксам, аднак у гэтым выпадку прэфікс фактычна ўтрачвае значэнне; магчыма, першапачатковае значэнне слова асяродак было такое ж, як і асяроддзе, што тлумачыць прэфіксальнае а‑. Тады асяродак ’тое, што знаходзіцца вакол сярэдзіны’ > ’тое, што знаходзіцца ў сярэдзіне’. Аналагічныя словы і значэнні ва ўкраінскай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оча́г в разн. знач. ача́г, -га́ м.; агме́нь, -ню м.; (о центре, сосредоточении чего-л.— ещё) асяро́дак, -дка м.;

ого́нь потре́скивает в очаге́ аго́нь патрэ́сквае ў ачагу́;

оча́г то́пки ача́г то́пкі;

семе́йный оча́г перен. сяме́йны ача́г;

оча́г землетрясе́ния ача́г землетрасе́ння (землятру́су);

оча́г войны́ ача́г (асяро́дак) вайны́;

оча́г культу́ры ача́г (асяро́дак) культу́ры;

оча́г заболева́ния ача́г (асяро́дак) захво́рвання;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сарца́касяродак у бульбе’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да сэрца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяро́дак, ‑дку, м.

Абл. Асяродак (у 1, 2 знач.). Нарэшце [Ігнат] зрабіў сабе пару і задам, быццам той вяпрук, калі яго сілай заганяюць у хлеў, папоўз у сяродак стажка. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́дамства, ‑а, н.

Галіна дзяржаўнага кіравання і сістэма ўстаноў, якія яе абслугоўваюць. Ваеннае ведамства. □ Пячатка клалася ясна, .. і абадок з назваю ведамства і асяродак з назваю завода відны былі вельмі добра. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серде́чникI м.

1. бот. буймі́на, -ны ж.;

2. техн. стры́жань, -жня м., асяро́дак, -дка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэнтр, асяродак; сэрца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)