Разм.пагард. Турма, арыштанцкая, месца зняволення. Вядзе Данілу зноў канвой У каталажку ў дом астрожны.Колас.Там, у паліцэйскай каталажцы, здарылася тое, чаго Юрый баяўся.Навуменка.
[Ад «каталаж» замест «такелаж» — снасці, памяшканне для іх на судне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́рбер, ‑а, м.
Уст.
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у падземнае царства.
2.перан. Злосны, люты вартавы. — То павольна! — крыкнуў Нявіднаму чорны астрожны цэрбер і штурхануў яго ў плечы.Колас.
[Ад лац. Cerberus з грэч. Kérberos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
астро́жнік, ‑а, м.
Уст. Той, хто пасаджаны ў астрог (у 1 знач.); арыштант. А ў Лукішках, у Картуз-Бярозе, у пастарунках ды ў падзямеллях звіняць ланцугамі астрожнікі, паміраюць тыя людзі, якія сваю долю гукалі з усходу, якія ленінскую праўду сеялі ў сэрцах заняволеных людзей.Бялевіч.//Астрожны наглядчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
у́нікум, ‑а, м.
Рэдкі, адзіны ў сваім родзе экземпляр (прадмет або чалавек). Завод-унікум. □ Мяфодзій Кірылавіч Задзерынос, пра якога мы, яго былыя падначаленыя, хочам расказаць, можна сказаць, адзіны экземпляр прыроды, унікум.Прокша.Старому Бародку даўно была пара выходзіць на пенсію, але, відаць, яго трымалі на службе як своеасаблівы астрожны унікум.Машара.
[Лац. unicum — адзіны ў сваім родзе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
governor
[ˈgʌvənər]
n.
1) губэрна́тар -а m.
2) кіраўні́к -а́m., дырэ́ктар -а m.
a board of governors — ра́да кіраўніко́ў
3) Tech. рэгуля́тар -а m.
4) Obsol. рэпэты́тар -а m.
5) esp.Brit., Sl. ба́цька -і m., гаспада́р -а́m. (на пра́цы); астро́жны дазо́рца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)