Свір ‘вага ў студні з жураўлём’ (Касп.; швянч., ігн., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. svir̃tis ‘калодзежны журавель’. Гл. свер, асвер; варыянтнасць вакалізму тлумачыцца запазычаннем з розных крыніц (гл. Анікін, Опыт, 91) і адлюстроўвае аблаўтныя адносіны ў балтыйскіх мовах (Краўчук, Лекс. балтызмы, 15).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перасве́р, перасвір, перасверт ’вага-рычаг у студні з жураўлём’ (круп., барыс., ДАБМ, камент., 809; круп., Сл. ПЗБ), пірасʼвер ’тс’, пераабірай (круп., Шатал.), сюды ж перасве‑ равацца ’перавесіцца’ (паст., ігн., Сл. ПЗБ). Да пера- і асвер (гл.), якое прыйшло з лат. мовы, параўн. лат. svirat sviru ’вага- журавель (у калодзежы)’, svert ’нахіляць, вешаць, паднімаць з дапамогай рычага’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 52 і інш. літ-pa), літ. persisverti ’перавесіцца’ (Сл. ПЗБ, 3, 500).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сві́ршня ‘вага або вочап у студні з жураўлём’ (воран., лід., ДАБМ, камент., 809–810), сьвіршня́ (ашм., Стан.), ‘вал з ручкай у калодзежы’ (Сцяшк.), сві́рсня ‘вага або вочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809–810), свіршня́, свяршня́, свірсня́ ‘журавель у студні’, ‘вага ў студні з жураўлём’ (Сл. ПЗБ). Балтызмы. Параўн. літ. svirksnis, svirksnỹs, лат. svir̃kstenis, svirkstene ‘прыстасаванне для пад’ёму вады з калодзежа’ (Лекс. балтызмы, 15; Лаўчутэ, Балтизмы, 50; Анікін, Опыт, 91). Гл. таксама асвер, свер, свір.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свер ‘вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, к. 243), свір ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ‘саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 808), ‘падважнік, доўгая палка, якая адным канцом упіраецца ў зямлю’, свіра́ ‘вага ў студні з жураўлём’ (Нік., Оч., 64), сві́рэц ‘вочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 810). Узыходзіць да літ. sver̃ti, svḗrt ‘узважваць, нахіляць, падважваць’, у якасці крыніц запазычання прапануецца літ. svirtìs, лат. svēre, svira, svīra ‘вага ў студні з жураўлём’, ‘рычаг’, параўн. асвер (гл.), дзе а‑ пратэза або вынік уздзеяння дзеяслова аcве́рыць ‘падняць’ (Ласт.), гл. Краўчук, Лекс. балтызмы, 15; Лаўчутэ, Балтизмы, 52; Анікін, Опыт, 91.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)