archaic

[ɑ:rˈkeɪɪk]

adj.

1) архаі́чны

2) старасьве́цкі; старамо́дны, перастарэ́лы

3) старажы́тны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

archaic [ɑ:ˈkeɪɪk] adj. архаі́чны; устарэ́лы;

an archaic form/word архаі́чная фо́рма/архаі́чнае сло́ва;

The system is archaic and needs changing. Сістэма ўстарэла і патрабуе зменаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НАСТА́ЎКА,

у беларусаў традыц. рыбалоўная прылада ў выглядзе адкрытага зверху і знізу ўсечанага конуса. Архаічны тып — плеценая з дубцоў, пазнейшы — сеткавая на драўляным каркасе (рабіўся з двух злучаных прутамі абручоў). Каркас абцягвалі адной густой і адной або дзвюма рэдкімі сеткамі. Н. рыбачылі ў зарослых травой і зеллем вадаёмах; невял. Н. лавілі ў брод, вял. — з лодкі. Н. вертыкальна апускалі на дно і як бы абгароджвалі ім рыбу. якую заганялі шастом або вяслом у сетку. Была пашырана на Палессі.

І.​М.​Браім.

Настаўка.

т. 11, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГІ́СТЫКА (ад грэч. logistikē мастацтва вылічаць, разважаць),

1) назва этапа ў развіцці матэматычнай логікі, прадстаўленага працамі Б.​Расела і яго школы (гл. Лагіцызм). У антычнасці тэрмінам «Л.» называлі практычныя аперацыі вылічэнняў і вымярэнняў у арыфметыцы ў процілегласць тэарэт. матэматыцы. У Г. Лейбніца — абазначэнне «вылічэння вывадаў» (calculus ratiocinator) 2) Сінонім ( у пэўнай ступені архаічны) тэрміна «матэм. логіка». У наш час тэрмін «Л.» выкарыстоўваюць для абазначэння матэм. логікі пры вырашэнні эканам. задач, аптымізацыі кіраўніцкіх функцый і інш. Вытворнымі ад «Л.» з’яўляюцца паняцці «лагістычны метад» (спосаб пабудовы фармалізаваных моў для розных раздзелаў логікі) і «лагістычная сістэма» (фармальная частка гэтых моў).

В.​М.​Пешкаў.

т. 9, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЛУ́КТА,

у беларусаў бандарная пасудзіна для запарвання бялізны. Звычайна мела кадзепадобную форму, да 1 м у вышыню, на трох ножках (утвараліся даўжэйшымі клёпкамі). Бялізну складвалі ў Ж. і залівалі шчолакам або перасыпалі попелам (найлепшым лічыўся попел бярозавай драўніны), потым залівалі кіпенем. Праз некаторы час ваду злівалі праз адтуліну ў днішчы, якая закрывалася коркам, а бялізну паласкалі ў балеі ці ночвах. Часам у сял. гаспадарцы выкарыстоўвалі і больш архаічны від Ж. — кадаўб, зроблены са ствала дрэва без днішча, які ставілі ў цэбар ці кадку. У сял. побыце Ж. выкарыстоўвалі да сярэдзіны 20 ст.

В.​С.​Цітоў.

Выдзеўбаная жлукта-кадаўб без дна ў цэбры. Вёска Запярынне Пухавіцкага раёна Мінскай вобл.

т. 6, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Віваць ’плесці’ (Шн.) — архаічны славянскі ітэратыўны дзеяслоў, які захаваўся ў беларускім фальклоры (песні). Утвораны пры дапамозе суф. ‑ва‑ ад віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ставічы ’вяснушкі, рабацінне’ (Касп.). Бел. рэгіяналізм, відавочна, даволі архаічны, утвораны пры дапамозе суф. -tiʼь. Да ластаўка (гл.). Іншыя словы з суф. ‑іч гл. Сцяцко, Афікс. наз., 158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Незада́лы ’няўдачы’ (Нік., Оч.). Магчыма, да задацца (да даць) ’удацца’, параўн. незадина ’няўдача’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 331), мн. л. назоўніка «для абазначэння псіхічнага стану» мае архаічны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даўні, даўнішні, стары, застарэлы, старадаўні, старажытны, незапамятны, незапомны, архаічны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вяшчэ́ль ’вяшчун’ (Крывіч). Ад вяшчаць з суф. ‑ель. Прымаючы пад увагу архаічны характар суфікса (параўн. Слаўскі, SP, 2, 108) і запазычанасць утваральнай асновы, магчыма бачыць тут штучнае ўтварэнне «пад старажытнасць». Не выключаны таксама ўплыў суфіксацыі ‑цель; параўн. рус. дыял. богатель, гл. аб апошнім Слаўскі, SP, 107.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)