Арцукі́ ’бульба адвараная’ (Сцяшк.). З ням. дыял. êrtšok ’бульба’, магчыма, праз літ. ė́rčiukas ’тс’ (слова ўжывалася ў XIX ст. — LKŽ). У нямецкім слове, напэўна, адлюстравалася ўзаемадзеянне з Artischockeартышок, якое дало другую частку, і Erde ’зямля’, адкуль першая частка. Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АКУ́ЧВАННЕ раслін,

агратэхнічны прыём догляду пасеваў; абгортванне рыхлай глебай асновы сцяблоў раслін. Забяспечвае добрае праграванне і аэрацыю глебы, зніжае яе залішняе ўвільгатненне, садзейнічае назапашванню пажыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць для аховы раслін ад зімовых маразоў (спаржа, артышок), веснавых замаразкаў (бульба, памідоры, вінаград, ружа), для барацьбы са шкоднікамі і хваробамі раслін, стымуляцыі ўтварэння дадатковых каранёў і бакавых парасткаў (напр., у бульбы), што можа павялічваць ураджайнасць да 15%. Колькасць акучвання і тэрмін правядзення залежаць ад біял. асаблівасцяў раслін і глебава-кліматычных умоў.

т. 1, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)