Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Аляксей Рыгоравіч) (5.10.1737, с. Любліна Цвярской вобл. — 5.1.1808),
расійскі дзярж. і ваенны дзеяч. Ген.-аншэф (1769), граф (1762). Брат Р.Р.Арлова. Адзін з гал. удзельнікаў дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына II. У званні сяржанта атрымаў чын ген.-маёра (1762), аказваў вял. ўплыў на дзярж. справы. З 1769 камандаваў рас. эскадрай у Міжземным моры. За перамогі над турэцкім флотам каля Наварына і ў Чэсменскім баі 1770 атрымаў тытул Чэсменскага. З 1775 у адстаўцы. У маёнтках Арлова выведзена арлоўская рысістая парода верхавых коней.
рускі скульптар. Нар. мастак РСФСР (1968). Чл.-кар.АМСССР (1954). Скончыў Валагодскі маст. тэхнікум (1925). Аўтар кампазіцый з фарфору на героіка-эпічныя тэмы, матывы рас. гісторыі і нар. казак. Асн. творы ў галіне манум. скульптуры: «Маці» (1943), «Аляксандр Неўскі» (1943—44), «Казка пра рыбака і рыбку» (1944; усе тры Дзярж. прэмія СССР 1946), помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве (1954, разам з А.Антропавым і інш.), Афанасію Нікіціну ў г. Цвер (1955).
С.Арлоў, А.Антропаў, М.Штам. Помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве. 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Сяргей Сяргеевіч) (22.8.1921, в. Мегра Валагодскай вобл. — 7.10.1977),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1954). У 1941—44 ваяваў на фронце. Першыя кнігі вершаў «Трэцяя хуткасць» (1946) і «Паход працягваецца» (1948) прысвяціў Айч. вайне. У зб-ках вершаў «Памяць сэрца» (1960), «Адданасць» (1973), «Кастры» (1978), паэмах «Песня Ленінграду» (1957), «Слова пра Цыялкоўскага» (1962), «На вастрыі стралы барвовай» (1980) і інш.філас. і лірычныя разважанні пра час, лёс пакалення, будучыню роднай зямлі. Своеасаблівасць яго вершаў у непасрэднасці, пранікнёнасці паэт. інтанацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Дзмітрый Аляксеевіч) (26.9.1903, Масква — 18.6.1969),
акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1940). Праф. (1961). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1925). У 1936—51 акцёр і рэжысёр Дзярж.рус.драм. т-ра Беларусі. У 1948—69 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, дасканалага прафес. майстэрства: Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Чайка («Што пасееш, тое і пажнеш» В.Палескага). Пастаноўкі Арлова вызначаліся тэатр. культурай, раскрыццём аўтарскай задумы твора: «Дзядзя Ваня» А.Чэхава (1949), «Шалёныя грошы» А.Астроўскага (1961) і інш. Здымаўся ў кіно («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы» і інш.).
Літ.:
Вішкароў Б. Акцёр, рэжысёр, педагог (Дз.А.Арлоў) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960;
Бурьян Б., Лисневский И. На театральных перекрёстках. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 25.8.1953, г. Полацк),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). З 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». З 1989 віцэ-прэзідэнт Бел. ПЭН-клуба. Друкуецца з 1976. Дэбютаваў вершамі. У прозе распрацоўвае гіст. тэматыку: «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая» (1989), «Рандэву на манеўрах», «Ефрасіння Полацкая», «Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі» (усе 1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Таямніцы полацкай гісторыі» (абедзве 1994). Героі яго твораў — патрыёты роднай зямлі, славутыя людзі Беларусі, якія памнажалі яе славу і гонар, не шкадавалі свайго жыцця дзеля шчасця Бацькаўшчыны. Аўтар зб. вершаў у прозе «Там, за дзвярыма» (1991), кн.літ.-публіцыст. артыкулаў і эсэ «Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях» (1992), «Мой радавод да пятага калена» (1993). Перакладае з рус., укр., фінскай моў.