бел. вучоны ў галіне тэрапіі, заснавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску. Д-р медыцыны (1869). Скончыў Маскоўскі ун-т (1866). З 1867 працаваў у Мінску: ардынатар ваеннага шпіталя, урач рэальнага вучылішча, чл. камісіі па арганізацыі БДУ. Заснаваў першы на Беларусі дзіцячы процітуберкулёзны санаторый (1898). Навук. працы па пытаннях туберкулёзу, эндакрыналогіі, педыятрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭ́СТАЎ (Аляксандр Фёдаравіч) (9.3.1855, Разанская вобл., Расія — 30.8.1908),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1888). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1881). Працаваў у г. Магілёў: з 1889 ардынатаргуб. бальніцы, з 1892 дырэктар фельчарскай школы. Навук. працы па спосабах увядзення лякарстваў у арганізм. Заснаваў т-ваЧырв. Крыжа ў Магілёве.
Тв.:
Внутригорловое распыление (интратрахеальная пульверизация) как способ введения лекарств в организм. СПб., 1888.