ара́бка,

гл. арабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Алжырцы, гл. Арабы Алжыра

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бедуі́ны, ‑аў; адз. бедуін, ‑а, м.; бедуінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. бедуінкі, ‑нак; ж.

Качавыя і паўкачавыя арабы-жывёлаводы.

[Араб. badawīn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семі́ты, -аў, адз. семі́т, -а, М -мі́це, м.

Група блізкіх па мовах народаў, былых або цяперашніх насельнікаў паўднёва-заходняй Азіі і паўночнай Афрыкі, да якіх адносяцца старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы і іншыя, а таксама сучасныя народы: арабы, яўрэі, сірыйцы, эфіопы.

|| ж. семі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. семі́цкі, -ая, -ае і семіты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бедуі́ны

(ар. badauin = жыхары пустыні)

вандроўныя і паўвандроўныя арабы-жывёлаводы Аравійскага паўвострава і Паўн. Афрыкі (параўн. фелахі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБІСІ́НІЯ,

старажытная неафіцыйная назва Эфіопіі. Паходзіць ад араб. Слова «аль-хабаша», якім называлі гэту краіну ў стараж. часы арабы.

т. 1, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сарацы́ны, ‑аў; адз. сарацын, ‑а, м.; сарацынка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. сарацынкі, ‑нак; ж.

1. У антычных гісторыкаў — качавое племя заходняй і паўднёвай Еўропы.

2. У эпоху сярэдневякоўя — арабы і наогул усе мусульмане.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРАТА́ЛТ,

у старажытнаарабскай міфалогіі адно з галоўных божастваў. Герадот лічыць Араталта і багіню Алат адзінымі багамі, якіх шанавалі арабы, атаясамліваючы Араталта з Дыянісам.

т. 1, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Маўр, ст.-бел. мавръ, мауръ ’негр’ (XVII ст.). Запазычаны са ст.-польск. maur, якое з с.-лац. maurus < лац. Mauri ’насельніцтва Паўн.-зах. Афрыкі’. З VIII ст. гэту тэрыторыю захапілі арабы, і ў сярэдневякоўі маўрамі называлі арабаў і арабізаваных жыхароў Паўн. Афрыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАРАКА́НЦЫ, мараканскія арабы,

народ, асн. насельніцтва Марока (19,4 млн. чал.). Агульная колькасць 20,35 млн. чал. (1992). Гавораць на дыялекце араб. мовы. Вернікі — мусульмане-суніты.

т. 10, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)