зап’яне́лы, ‑ая, ‑ае.

П’яны, ап’янелы. — Марына! — гукнуў трохі зап’янелы Ліпскі. — Ідзі развітайся. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

besotted [bɪˈsɒtɪd] adj. (with) засле́плены; ап’яне́лы (ад кахання)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

захмяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які захмялеў; ап’янелы. Выпілі, вядома, барыш. Захмялелы Ян стаў добры і гаваркі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

segestrunken a ап’яне́лы ад по́спеху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

besotted

[bɪˈsɑ:təd]

adj.

1) неразу́мны; засьле́плены

2) ачмурэ́лы; замаро́чаны

3) ап’яне́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

хмельной

1. (пьяный) п’я́ны, ап’яне́лы;

хмельны́е ре́чи п’я́ная гаво́рка;

2. (опьяняющий) хме́льны;

хмельны́е напи́тки хме́льныя напо́і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

trnken a

1) п’я́ны

2) перан. ап’яне́лы; захо́плены, зачарава́ны;

~ vor Frude не ў сабе́ ад ра́дасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

drunk

[drʌŋk]

1.

adj.

1) п’яны́

The man was drunk — чалаве́к быў п’яны́

2) ап’яне́лы

2.

n.

п'яны́ -о́га m., п’яна́я f.

3.

v., p.t. of drink

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Трапёны ’няўрымслівы’ (Сцяшк. Сл.; карэліц., шчуч., З нар. сл.), трапе́нё ’ліха, хвароба’ (Арх. Бяльк.), трапе́ньне ’трапятанне’: няхай яго трапеньне возьме (Касп.), сюды ж трапе́нець ’вар’яцець, дурэць (ад гарэлкі)’ (Шат.), трапя́нка (trapiánka) ’баба, якая вышла з раўнавагі ад злосці ці ад надзвычайных жартаў’ (Варл.), трапе́няц ’неспакойны, хуткі ў дзеяннях чалавек’ (баран., Сл. Брэс.). З польск. utrapiony ’неспакойны, надакучлівы’, utrapienie ’прыкрасць, непрыемнасць’, trapienie ’непакой, хваляванне’, utrapieniec ’нязносны, нясцерпны хлопец’, у якіх ‑ra‑ замест ‑ro‑ пад уплывам старачэшскай мовы. У XV ст. ў старапольскай мове было таксама і tropić ’турбаваць, праследаваць, не даваць пакою’, utropić ’тс’, utropiony ’адурэлы, ап’янелы’ (Варш. сл.; Брукнер, 596; Борысь, 640). Гл. трапіць2. Параўн. тарапі́цца2, тарапя́нка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)