1) агітацыйны лісток з палітычным зместам, лістоўка;
2) урачыстае абвяшчэнне, апублікаванне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
друкава́ннен. Druck m -(e)s; Búchdruck m;
друкава́нне тыражу́Áuflagendruck m; Veröffentlichung f -, -en (апублікаванне)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Manifestatión
f -, -en
1) маніфеста́цыя
2) прая́ва, выяўле́нне, выка́званне
3) апублікава́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АБНАРО́ДАВАННЕ ЗАКО́НУ,
давядзенне закону да ўсеагульнага ведама; афіцыйнае апублікаванне закону. Ажыццяўляецца органам, які прыняў закон, або кіраўніком дзяржавы ў вызначаныя дадзеным ці спец. законам тэрміны і ўстаноўленым парадку. У Рэспубліцы Беларусь законы і інш. акты, прынятыя Вярх. Саветам, публікуюцца ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь», перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі (газеты, тэлебачанне, радыё), сродкі сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Veröffentlichung
f -, -en
1) апублікава́нне
2) публіка́цыя; аб’я́ва
séine ~en — яго́ апублікава́ныя пра́цы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
хіт-пара́д
(ад англ. hit = удача, поспех + parade = парад)
1) газетна-часопісны або радыё-тэлевізійны спіс выканаўцаў, якія ўзнагароджаны і выбраны чытачамі, слухачамі або гледачамі;
2) апублікаванне гэтага ганаровага спісу ў нарысе, інтэрв’ю, рэпартажы або тэлеперадачы ў парадку атрыманых ацэнак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
А́ЎТАРСКАЕ ПРА́ВА,
раздзел заканадаўства, нормы якога рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва. Аўтару належаць правы на апублікаванне твора, узнаўленне і распаўсюджванне яго дазволенымі законам спосабамі, на недатыкальнасць твора, атрыманне ганарару за яго выкарыстанне. Нормы аўтарскага права, якія дзейнічаюць на тэр. Рэспублікі Беларусь, змешчаны ў Цывільным кодэксе і законе «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» ад 16.5.1996. Аўтарскае права дзейнічае на працягу ўсяго жыцця аўтара і 50 гадоў пасля яго смерці, пераходзіць у спадчыну (за выключэннем права аўтара на імя і на недатыкальнасць твора). Парушэнні аўтарскага права (плагіят, незаконнае ўзнаўленне або распаўсюджванне твора, прымус да сааўтарства) цягнуць за сабой адм. або крымін. адказнасць. Апрача таго аўтар і яго правапераемнікі маюць права патрабаваць аднаўлення парушанага аўтарскага права і пакрыцця матэрыяльных стратаў. Міжнар. ахову аўтарскага права забяспечваюць Бернская 1886 (рэд. 1971) і Жэнеўская 1952 (рэд. 1971) міжнар. канвенцыі па ахове аўтарскага права.