Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
лежабо́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і лежань. Звычайна к гэтаму часу ўставалі ўсе, апроч самых заядлых лежабокаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кро́мепредлог с род. апрача́, апро́ч, акрамя́(каго, чаго);
кро́ме того́апро́ч (апрача́) таго́;
кро́ме как(кому и т. п.) апрача́(каго і да т.п.);
◊
кро́ме шу́ток без жа́ртаў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Проч1 ’акрамя’ (Нас., ТС). З апроч (гл. апрача) з адпадзеннем галоснай пратэзы.
Проч2 ’прэч’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (там жа), з рус.прочь ’тс’, што неабавязкова, параўн. ст.-бел.прочъ: вышол прочъ (Карскі, 1, 322).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
prócz
апрача, апроч, акрамя;
prócz tego — апроч (апрача) таго;
nie piję nic prócz wody — нічога не п’ю, апрача вады
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прапо́йца, ‑ы, м.
Разм. Чалавек, які спіўся; п’яніца. Апроч свае работы на пасадзе памочніка пісара, Хрыпач пісаў розныя прашэнні, скаргі, што складала значны прыбытак у бюджэце валаснога прапойцы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
He has got no family besides parents. У яго няма нікога, акрамя бацькоў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
запрыго́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
1.Гіст. Зрабіць прыгонным. Запрыгоніць сялян.
2.перан. Заняволіць, закабаліць. — Таварышы! Нам няма чаго губляць, апроч сваіх ланцугоў! .. Толькі нашы пратэсты не дазваляюць канчаткова нас запрыгоніць.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабра́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Бразгаць некаторы час, бразнуць некалькі разоў. [Кулікоўскі], пабразгаўшы яшчэ хвіліны дзве дзвярыма, пабег уніз да гаспадыні.Галавач.Цурынскі яшчэ раз пабразгаў клямкаю, але за парканам, апроч сабачага брэху, ніякага руху не пачуў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)