апро́ч

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
апро́ч - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

апро́ч

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

апро́ч, прыназ. з Р.

Тое, што і апрача. Нічога не скажаш, апроч: век жыві і век вучыся. Грамовіч. Ганначка вельмі пільна паглядзела ў той бок і нічога, апроч светлай плямкі ў сіне-зялёнай смузе лесу, не ўбачыўшы, сказала: — У іх ёсць хлопчык Ігар. Брыль. Апроч усяго, Аўгіння ўмела накіраваць справу так, што верх заставаўся за ёю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрача́ і апро́ч, прыназ. з Р.

1. За выключэннем каго-, чаго-н.

Дома ўсе, а. бацькі.

2. У дадатак да каго-, чаго-н.

У хаце, а. ложка, была і канапа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрача́ и апро́ч предлог с род. кро́ме, поми́мо;

до́ма ўсе, а. ба́цькі — до́ма все, кро́ме отца́;

а. сы́на, у яго́ на выхава́нні пляме́ннік — поми́мо сы́на, у него́ на воспита́нии племя́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лежабо́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і лежань. Звычайна к гэтаму часу ўставалі ўсе, апроч самых заядлых лежабокаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́ме предлог с род. апрача́, апро́ч, акрамя́ (каго, чаго);

кро́ме того́ апро́ч (апрача́) таго́;

кро́ме как (кому и т. п.) апрача́ (каго і да т.п.);

кро́ме шу́ток без жа́ртаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Проч1 ’акрамя’ (Нас., ТС). З апроч (гл. апрача) з адпадзеннем галоснай пратэзы.

Проч2 ’прэч’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (там жа), з рус. прочь ’тс’, што неабавязкова, параўн. ст.-бел. прочъ: вышол прочъ (Карскі, 1, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапо́йца, ‑ы, м.

Разм. Чалавек, які спіўся; п’яніца. Апроч свае работы на пасадзе памочніка пісара, Хрыпач пісаў розныя прашэнні, скаргі, што складала значны прыбытак у бюджэце валаснога прапойцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поми́мо предлог с род.

1. апрача́, апро́ч, акрамя́ (каго, чаго);

поми́мо всего́ про́чего апрача́ (апро́ч, акрамя́) усяго́ і́ншага;

2. (минуя) без (каго, чаго);

э́то соверши́лось поми́мо меня́ гэ́та зрабі́лася без мяне́ (без майго́ ве́дама, удзе́лу).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)