Аполло́н

1. миф. Апало́н, -на м.;

2. астр. Апало́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аполло́н зоол. апало́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Apollo [əˈpɒləʊ] n.

1. myth. Апало́н

2. прыгажу́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Парна́с, -а, м.

1. (з вялікай літары). Гара ў Грэцыі, на якой, паводле павер’яў старажытных грэкаў, жылі Апалон і музы.

2. перан. Сімвалічнае абазначэнне свету паэзіі і паэтаў.

Узыходзіць на Парнас.

|| прым. парна́скі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Феб, гл. Апалон

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«АПАЛО́Н» — «САЮ́З»,

эксперыментальны касм. палёт «Апалон» — «Саюз», гл. ЭПАС.

т. 1, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Парна́с, ‑а, м.

1. (з вялікай літары). Горны масіў у сярэдняй частцы Грэцыі, дзе, паводле міфалагічных уяўленняў, жылі Апалон і музы.

2. перан. Усё, што звязана з паэзіяй; свет паэзіі.

[Грэч. Parnassos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІФО́Н,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі народжаны багіняй падземнага царства Геяй пачварны дракон, які ахоўваў каля г. Дэльфы аракул Геі. Апалон забіў П. стралой (адсюль Апалон Піфійскі) і заснаваў на тым месцы свой аракул (Піфійскі, або Дэльфійскі аракул), дзе ад яго імя прадказвала Піфія. З нагоды перамогі над П. Апалон, паводле міфа, заснаваў Піфійскія гульні. Ад імя П. паходзіць другая назва г. Дэльфы — Піфо.

т. 12, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПАЛО́НЫ (Parnassius),

род дзённых матылёў сям. паруснікаў, або кавалераў, атр. лускакрылых. Сустракаюцца пераважна ў горных раёнах Еўразіі, лакальна на раўнінах. На Беларусі трапляюцца апалон чорны (P. mnemosyne) і апалон (P. apollo) — рэдкія віды, занесеныя ў Чырв. кнігу.

Размах белых крылаў да 9 см, пярэднія крылы з 2—5 чорнымі плямкамі, заднія з чырвонымі. Апалон чорны па памерах меншы і без чырвоных плямак на крылах. Лёт у чэрв.—жніўні. Вусені чорныя з 2 радамі чырвоных плямак, кормяцца ў крас.—маі лісцем чубаткі, скочак і заечай капусты. Жывуць групамі. Кукалкі на глебе. Зімуюць у абалонцы яйца.

Апалоны: 1 — апалон; 2 — чорны.

т. 1, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МНЕМАЗІ́НА, апалон чорны,

матыль, гл. ў арт. Апалоны.

т. 10, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)