Акт, актавы, ст.-бел. актъакт, дакумент’ (1536) (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з лац. actus, якое да agere ’дзейнічаць’. Параўн. Шанскі, 1, А, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акт

(лац. actus)

1) аднаразовае праяўленне якой-н. дзейнасці, учынак, падзея (напр. гістарычны а., тэрарыстычны а.);

2) афіцыйны дакумент, які пацвярджае што-н.;

3) закончаная частка п’есы;

4) урачысты сход у навучальных установах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акт

(лац. actus)

1) аднаразовае праяўленне якой-н. дзейнасці, учынак, падзея (напр. тэрарыстычны а.);

2) афіцыйны дакумент, які пацвярджае што-н. (напр. заканадаўчы а., а. экспертызы);

3) закончаная частка драматычнага твора, спектакля (напр. другі а. п’есы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

мела́нж-а́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мела́нж-а́кт мела́нж-а́кты
Р. мела́нж-а́кта мела́нж-а́ктаў
Д. мела́нж-а́кту мела́нж-а́ктам
В. мела́нж-а́кт мела́нж-а́кты
Т. мела́нж-а́ктам мела́нж-а́ктамі
М. мела́нж-а́кце мела́нж-а́ктах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Акт юрыдычны 1/202, 458

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мельніцкі акт 1501 7/137

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

юрыдычны акт

т. 18, кн. 1, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДЗАКО́ННЫ АКТ,

прававы акт органа дзярж. улады, які мае больш нізкую юрыд. сілу, чым закон. Прымаецца на аснове і ў выкананне закону. У Рэспубліцы Беларусь да П.а. адносяцца ўказы Прэзідэнта, пастановы і распараджэнні ўрада, мін-ваў, дзярж. к-таў і інш. органаў выканаўчай улады, а таксама пастановы палат Нац. сходу, рашэнні судоў і інш.

т. 11, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТ ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ,

пісьмовы тэкст, які ўручаецца або дасылаецца органамі знешніх зносін адной дзяржавы органам знешніх зносін інш. дзяржавы. Найб. пашыраныя акты дыпламатычныя: нота, мемарандум, афіц. ліст, памятная запіска.

т. 1, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МСТЭД-АКТ (ад англ. homestead сядзіба, участак),

закон аб зямельных надзелах у ЗША, прыняты ў маі 1862 у ходзе Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861 — 65 і Рэканструкцыі Поўдня. Паводле гэтага закона кожны грамадзянін ЗША, які дасягнуў 21 года і не ваяваў супраць Поўначы, мог атрымаць з зямель грамадскага фонду ўчастак зямлі не больш за 160 акраў (65 га) пасля выплаты рэгістрацыйнага збору. Пасяленец, які прыступіў да апрацоўкі зямлі і пачаў на ёй забудоўвацца, праз 5 гадоў атрымліваў права бясплатнай уласнасці на зямлю. Паводле Гомстэд-акта ў ЗША было раздадзена каля 2 млн. надзелаў агульнай пл. 285 млн. акраў (115 млн. га). Гомстэд-акт і мерапрыемствы супраць рабаўладальнікаў Поўдня азначалі перамогу ў ЗША ў нац. маштабе фермерскага («амерыканскага») шляху развіцця ў сельскай гаспадарцы.

т. 5, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)