odstręczyć

зак. адштурхнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

отшатну́ть сов., разг.

1. адхісну́ць, адхілі́ць;

2. перен. адштурхну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшту́рхаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Адштурхнуць усіх, многіх у розныя бакі.

Р. натоўп.

2. каго (што). Штурхаючы, разбудзіць; раскатурхаць.

Р. соннае дзіця.

|| незак. расшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшту́рхванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адштурхнуць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадштурхваць лодкі ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odepchnąć

зак. адпіхнуць, адштурхнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Адпіргну́цьадштурхнуць’ (Шат.). Відаць, кантамінацыя перці (гл.) і піхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оттолкну́ть сов.

1. адпіхну́ць, мног. паадпіха́ць, адштурхну́ць, мног. паадшту́рхваць;

2. перен. (отдалить, отстранить) адштурхну́ць, мног. паадшту́рхваць, аддалі́ць; (вызвать отвращение, неприязнь) адвярну́ць, вы́клікаць агі́ду, непрыя́знасць (у каго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адкапсану́цьадштурхнуць’ (Янк. II) < літ. atkapsė́ti. Запазычаны дзеяслоў выкарыстаў таксама суфікс ‑ну для абазначэння разавага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпу́дзіць, ‑пуджу, ‑пудзіш, ‑пудзіць; зак., каго.

1. Спалохаўшы, адагнаць. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся адпудзіць рыбу. Ваданосаў.

2. перан. Адштурхнуць ад сябе сваімі словамі, учынкамі і пад. Чарнікевіч адказаў не адразу. Ён баяўся першым неасцярожным словам адпудзіць гэту дзяўчыну. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марскану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Абл.

1. Рэзка штурхнуць, адштурхнуць, адкінуць. Валодзя, доўга не думаючы, схапіў.. [Яніка] за кашулю і марскануў у гарох, які рос пры дарозе. Дайліда.

2. Ударыць, выцяць. Яўсей марскануў каня лейчынай па баку, нокнуў павышаным голасам, але той не наперад пайшоў, а падаўся назад. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)