обалде́вший, обалде́лый ачмурэ́лы; адурэ́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абалване́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Адурэлы, падобны на балвана, з рысамі балвана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

очуме́вший и очуме́лый разг. ачуме́лы, адурэ́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачуме́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў разважлівасць; адурэлы. Час быў выйграны. Гітлераўцы, адстрэльваючыся, беглі, як ачумелыя. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. Страціць здольнасць усведамляць што-н.

А. ад ператамлення.

2. Прыйсці ў адурэлы стан ад розных пахаў.

Адурэла галава ад чаромхі.

|| незак. дурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mixed

[mɪkst]

adj.

1) зьме́шаны, наме́шаны

2) мяша́ны, ме́шаны (пра тава́рыства, хор)

3) informal адурэ́лы, вы́піўшы

- be mixed up

- be mixed in

- mixed number

- mixed train

- get mixed

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Трапёны ’няўрымслівы’ (Сцяшк. Сл.; карэліц., шчуч., З нар. сл.), трапе́нё ’ліха, хвароба’ (Арх. Бяльк.), трапе́ньне ’трапятанне’: няхай яго трапеньне возьме (Касп.), сюды ж трапе́нець ’вар’яцець, дурэць (ад гарэлкі)’ (Шат.), трапя́нка (trapiánka) ’баба, якая вышла з раўнавагі ад злосці ці ад надзвычайных жартаў’ (Варл.), трапе́няц ’неспакойны, хуткі ў дзеяннях чалавек’ (баран., Сл. Брэс.). З польск. utrapiony ’неспакойны, надакучлівы’, utrapienie ’прыкрасць, непрыемнасць’, trapienie ’непакой, хваляванне’, utrapieniec ’нязносны, нясцерпны хлопец’, у якіх ‑ra‑ замест ‑ro‑ пад уплывам старачэшскай мовы. У XV ст. ў старапольскай мове было таксама і tropić ’турбаваць, праследаваць, не даваць пакою’, utropić ’тс’, utropionyадурэлы, ап’янелы’ (Варш. сл.; Брукнер, 596; Борысь, 640). Гл. трапіць2. Параўн. тарапі́цца2, тарапя́нка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

silly2 [ˈsɪli] adj. дурны́, неразу́мны;

a silly thing глу́пства;

a silly mistake дура́цкая памы́лка;

scared silly адурэ́лы ад стра́ху;

Don’t be silly! Не рабі глупства!;

You silly boy! Дурненькі ты!

go silly over a woman стра́ціць ро́зум ад каха́ння да жанчы́ны;

the silly season BrE мёртвы сезо́н; жні́вень і ве́расень (час парламенцкіх канікулаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

high2 [haɪ] adj.

1. высо́кі;

a high ground высо́кае ме́сца, узвы́шша

2. высо́кі; які́ знаходзіцца на вышыні́, наве́рсе;

a high shelf высо́кая палі́ца

3. вялі́кі; бо́льшы, чым звыча́йна;

a high pulse больш ча́сты пульс

4. (in) насы́чаны, з высо́кай ко́лькасцю (чаго-н.);

food high in protein е́жа з вялі́кай ко́лькасцю бялку́

5. вышэ́йшы, высокапаста́ўлены; вярхо́ўны;

a high rank вышэ́йшы чын

6. дарагі́, высо́кі (пра цану, стаўкі і да т.п.);

Living is high here. Жыццё тут дарагое.

7. які́ знаходзіцца ў разга́ры;

high summer разга́р ле́та

8. (on) мо́цна п’я́ны; ачмурэ́лы, адурэ́лы ад нарко́тыкаў;

get high ап’яне́ць, адурэ́ць (ад алкаголю, наркотыкаў і да т.п.)

be/get on your high horse infml ва́жнічаць, трыма́цца фанабэ́рліва;

have a high old time dated, infml до́бра право́дзіць час;

high and dry

1) вы́кінуты або́ вы́цягнуты на бе́раг (пра судна)

2) пакі́нуты ў бядзе́;

high and mighty infml пага́рдлівы, фанабэ́рлівы, ганары́сты, напы́шлівы; улада́рны;

high as a kite infml мо́цна ўзбу́джаны пад уплы́вам алкаго́лю або́ нарко́тыкаў;

high days and holidays фестыва́лі або́ і́ншыя ўрачы́стасці;

smell/stink to high heaven infml

1) мець мо́цны непрые́мны пах, смярдзе́ць

2) быць несумле́нным, крываду́шным або́ амара́льным чалаве́кам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)