аднародная суспензія здробненай да субклетачных элементаў біялагічнай тканкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАМАГЕ́ННАЯ СІСТЭ́МА,
аднародная фізіка-хім. сістэма, якая мае адну фазу. Хім. састаў і фіз. ўласцівасці ва ўсіх частках гамагеннай сістэмы аднолькавыя ці мяняюцца без скачкоў (паміж часткамі сістэмы няма паверхні падзелу). Гамагенная сістэма можа быць ізатропнай (газы, вадкасці) і анізатропнай (большасць цвёрдых і вадкіх крышталёў, гл.Анізатрапія). Гл. таксама Гетэрагенная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раство́р, ‑у, м.
Аднародная вадкасць, атрыманая растварэннем якога‑н. рэчыва ў вадзе або ў іншай вадкасці. Содавы раствор. □ [Тася Кабрынец] да свірка прыйшла, дзе пратручваюць сяброўкі ільнасемя. Пырскаюць на яго спецыяльным растворам, перамешваюць.Бялевіч.//Аднародная сумесь вяжучага матэрыялу, пяску і вады, якая ўжываецца ў буцаўніцтве. На рыштаваннях новых дамоў у руках муляроў мільгалі кельні са свежым растворам.Якімовіч.//Спец. Раўнамерная сумесь двух або некалькіх рэчываў. Газападобны раствор. Вадкі раствор. Цвёрды раствор.
•••
Фізіялагічны раствор — водны раствор солей, блізкі па сваіх уласцівасцях да плазмы крыві.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАМАГЕ́ННЫ РЭА́КТАР,
ядзерны рэактар, у актыўнай зоне якога знаходзіцца аднародная (гамагенная) сумесь ядзернага паліва і запавольніка. Паліва (солі урану, торыю, плутонію) раствараюць у звычайнай ці цяжкай вадзе або ў пылападобным стане змешваюць з цвёрдым запавольнікам (напр., графітам). Цеплавую энергію адводзяць цепланосьбітам па трубах, што пранізваюць актыўную зону, або непасрэдна гамагеннай сумессю паліва і запавольніка. Выкарыстоўваецца ў эксперыментальных мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОМАГЕНА́Т,
аднародная суспензія здробненай да субклетачных элементаў біял. тканкі. Атрымліваюць шляхам неабарачальнай дэзінтэграцыі яе структуры звычайна з дапамогай спец. прыстасавання — гомагенізатара. Шляхам дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання і інш. метадаў з гомагенату выдзяляюць субклетачныя мікраскапічныя структуры (арганелы) і некат. макрамалекулы (бялкі, нуклеінавыя к-ты, ліпіды і інш.). Гомагенат выкарыстоўваюць таксама для вывучэння біяхім. рэакцый па-за арганізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пласт, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Шчыльны, плоскі слой чаго-н.
Верхнія пласты глебы.
Пласты каштоўных выкапняў.
2.перан.Аднародная ў якіх-н. адносінах маса як частка чаго-н. (кніжн.).
Пласты насельніцтва.
Лексічны п.
◊
Ляжаць як пласт або пластом (разм.) — нерухома, не маючы сіл падняцца.
|| прым.пластавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Пластавая горная парода.
П. вугаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАЗЕЛІ́Н [франц. vaseline ад ням. Was(ser) вада + грэч. elaion аліўкавы алей],
аднародная сумесь цяжкага нафтавага масла і цвёрдых вуглевадародаў (парафін, цэрэзін, петралатум). Мазепадобная белая маса, шчыльн. 870—885 кг/м³, tпл 35—60 °C. Атрымліваюць расплаўленнем вуглевадародаў у масле з далейшай ачысткай сернай к-той і адбельвальнай глінай. Выкарыстоўваюць у медыцыне (аснова мазяў), электратэхніцы, у тэхніцы для кансервацыі металавырабаў, як змякчальнік гумы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ЛІ́НІЯ,
плоская трансцэндэнтная крывая, форму якой набывае пад уздзеяннем сілы цяжару гнуткая аднародная і нерасцягвальная важкая нітка з замацаванымі канцамі. Яе ўраўненне y = ach(x/a), дзе ch(x/a) — гіпербалічны косінус (гл.Гіпербалічныя функцыі). Выкарыстоўваецца ў разліках, звязаных з правісаннем правадоў, тросаў і інш. Паверхня, утвораная вярчэннем дугі Л.л. вакол восі Ox, наз.катэноідам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
масі́ў, ‑сіву, м.
1. Горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы з плоскай вяршыняй. Горны масіў.
2. Вялікая прастора, аднародная па якіх‑н. прыметах. За густымі радамі алешын пачынаўся вялікі масіў заліўных лугоў.Кавалёў.Зялёным масівам .. [лес] наступаў на невялічкую купку сяліб.Ліс.
[Фр. massif — цяжкавагавы ад лац. massa — глыба, камяк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСАРТЫМЕ́НТ (франц. assortiment),
аднародная прадукцыя (паслугі) па відах, гатунках, марках. Адрозніваюць асартымент групавы, відавы і ўнутрывідавы, ці разгорнуты. Групавы асартымент — пералік узбуйненых таварных груп, на якія падзяляецца ўся наменклатура тавараў нар. спажывання, што рэалізуюцца ў рознічным гандлі (напр., мяса і мясапрадукты, кандытарскія вырабы, тканіны, швейныя вырабы і гэтак далей). Відавы асартымент — падзел групавога асартыменту на віды (напр., групы тканін — на баваўняныя, шарсцяныя, шаўковыя, ільняныя і інш.). Унутрывідавы, ці разгорнуты, асартымент — разнавіднасць унутры асобнага віду тавараў (паводле мадэлі, колеру, фасону і інш. прыкмет).