old boy [ˈəʊldbɔɪ] n. BrE

1. былы́ ву́чань, былы́ гадава́нец навуча́льнай устано́вы (звыч. закрытага тыпу); аднака́шнік

2. infml стары́; пажылы́ чалаве́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

старшы́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Знаходзіцца на пасадзе старшыні, выконваць функцыі старшыні. Старшынстваваў Якім у адным калгасе ў суседнім раёне. Корбан. Сеў старшынстваваў, кіраваць сходам таварыш Грамовіч. Шынклер. / у паэт. ужыв. Старшынствуе маё пакаленне — Не адзін аднакашнік мой Сёння ўладна трымае ў жмені Ніць пазіцыі ключавой. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Моцна стукаць, утвараючы шум, грукат. Там, дзе былі сабакі,.. [хлопчык] замаруджваў хаду і, каб раззлаваць іх, тарабаніў палкай па штакецінах. Гамолка.

2. што. Несці што‑н. цяжкае, вялікае, грузнае. Азірнуўся — зямляк-аднакашнік Алесь Садовіч. Ідзе — калыхаецца, чамадан з распёртымі бакамі тарабаніць, а цераз плячо накідка звешваецца. Колас. А пасля .. [Антону] карцела схадзіць на рынак — і ён тарабаніў па вуліцы скрынкі і зэдлікі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)