Вечарыны ’вечарынка перад вяселлем у маладой’ (Інстр. II); ’папярэдне, пачатак вяселля’ (Касп.). Да вечары́на (гл.), семантыка ў выніку пераносу; мн. л. паводле ўзору агле́дзіны, адведзіны, запоіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зве́дкіадведзіны’ (Нас.). Параўн. у Даля свѣдать ’праведаць’, укр. звіди, звідини ’разведка’, польск. zwiadyадведзіны’, дыял. ’заручыны’, чэш. zvéd(y) ’разведка’, славац. zvedy ’тс’. У бел., рус., польск. значэнне візіту, у той час як іншыя прыклады хутчэй пра атрыманне інфармацыі. Як і адведкі, вячоркі (гл.), утворана ад дзеяслова зведваць з суф. ‑к‑і (параўн. зажынкі, дасеўкі, памінкі, Сцяцко, Афікс. наз., 48). Дзеясловы з ‑ведаць у значэнні ’нанесці візіт’ шырока вядомы ва ўсх.-слав. мовах (рус. проведать, наведать, укр. відвідати, звідати, навідати), таму няма падставы лічыць іх запазычанымі з польск. (гл. адведаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахоў, паловы ’пахаванне нябожчыка’, ’пограб, склеп’ (Др.-Падб., Гарэц.; гродз., Яшк.; Нік. Очерки). З польск. pochów, pochowa ’тс’. Ашм. паховічы ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) і паловы (вышэй) утвораны паводле мадэлі бел. неафіцыйных, прыватных святаў (адведзіны, муровіны і інш.). Да па- < прасл. po‑ і хавиць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наведанне, візіт, адведкі (мн.), адведзіны (мн.), водведкі (мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Імяні́ны. Рус. имени́ны, укр. імени́ны, польск. imieniny, в.-луж. mjeniny, чэш. jmeniny, славац. meniny. Ст.-рус. именины зафіксавана ў летапісе пад 1097 г. (спіс XV ст.). Ад асновы jьmen‑ (гл. імя) з суфіксам ‑iny, які ўтварае назоўнікі pluralia tantum са значэннем абрадаў, урачыстасці; параўн. радзіны, адведзіны, хрысціны, зімовіны, праводзіны і да т п. Гл. Шанскі, 2, I, 53; Слаўскі, 1, 454.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

visitation [ˌvɪzɪˈteɪʃn] n. fml (of/from)

1. візі́т, агля́д;

the visitation of the sick абхо́д хво́рых (дома)

2. : visitations of plague, famine and war нава́ла чумы́, го́ладу і вайны́

3. адве́дзіны;

We had a visitation from our relatives on Sunday. Нас наведалі сваякі ў нядзелю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пахо́д1 ’перамяшчэнне атрада з пэўнымі мэтамі’, ’ваенныя дзеянні’ (ТСБМ, Шат.), ’бойкае месца, дзе ходзяць і ездзяць’ (слаўг., Яшк.), пахады́ ’дарогі, сцежкі’ (гл.). Укр. похід ’шэсце’, ’паходка’, рус. поход ’рух войска’, ’кампанія’, ’ход касяка рыб’, ’лёт пчалы’, ст.-рус. походъ ’вайна’, ’выступленне на вайну’, ’выхад на лоўлю рыбы’, польск. pochód ’паход, марш’, працэсія’, ’рад, ланцуг, смуга’, ’крок’, ’паходня, дошка на плыце’, н.-луж. pochod ’паходжанне, эвалюцыя’, ’марш’, в.-луж. pochod ’марш’, чэш., славац. pochod ’тс’, ’паходны рух’, ’шэсце’, ’працэс’, славен. pohòd ’марш’, ’адведзіны, візіт’, серб.-харв. по̀ход ’тс’, ’ад’езд, выезд, выхад’, макед., балг. по́ход. Прасл. poxodъ ’апраўленне, выхад, выезд’ < poxoditi. Да па‑ < прасл. po‑ (са значэннем пачатку дзеяння) і хадзі́ць (гл.). На бел. тэрыторыі па‑ набыло значэнне ’паступовае запаўненне пэўнай плошчы дзеяннем’.

Пахо́д2 ’невялікі лішак (у вадзе, суме, ва ўзросце)’, тураў. похо́д ’тс’ (ТСБМ, Яруш., Шат., ТС). Укр., рус. поход ’тс’. Усходнеславянскае. Да паходзіць ’выходзіць з чаго-небудзь’ > ’выходзіць з лішкам’. Іншае развіццё значэння ’выходзіць з чаго-небудзь, аднекуль’, параўн. у бел. паходзіць ’мець падабенства, быць родам адкуль-небудзь’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), похо́дзіць ’тс’ > похо́джы ’падобны’ (ТС), ’належаць паводле нараджэння да якога-небудзь класа, нацыі’, ’узнікаць, утварацца’ (ТСБМ). Да першага значэння паходзіць ’выходзіць з чаго-небудзь’ і суадноснага з ім паход ’лішак’ можна прывесці паралель з літ. pértekėti ’працякаць’, ’перацячы, пераліцца’, pértekti ’мець у дастатку, удосталь’ і per̃teklius ’лішак’, у той час як літ. atliekà, ãtliekas, atlaikà, liẽkana ’лішак’ суадносяцца з lìkti ’заставацца, пакідаць’, якое (як і бел. лі́шак < прасл. lixъ) узыходзіць да і.-е. *leik​‑so‑ ’пакідаць’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)