отшиба́ть несов., разг., прям., перен. адбіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

imprint2 [ɪmˈprɪnt] v. адбіва́ць, адціска́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абкажу́шваць

адбіваць ударамі скуру; абыгрываць у карты каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абкажу́шваю абкажу́шваем
2-я ас. абкажу́шваеш абкажу́шваеце
3-я ас. абкажу́швае абкажу́шваюць
Прошлы час
м. абкажу́шваў абкажу́швалі
ж. абкажу́швала
н. абкажу́швала
Загадны лад
2-я ас. абкажу́швай абкажу́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абкажу́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адшыба́ць

адбіваць, адломваць, шкодзіць што-небудзь, прыглушаць дзеянне чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адшыба́ю адшыба́ем
2-я ас. адшыба́еш адшыба́еце
3-я ас. адшыба́е адшыба́юць
Прошлы час
м. адшыба́ў адшыба́лі
ж. адшыба́ла
н. адшыба́ла
Загадны лад
2-я ас. адшыба́й адшыба́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адшыба́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

отража́ть несов.

1. (отбивать удар, нападение) адбіва́ць;

2. (воспроизводить изображение) адлюстро́ўваць, адбіва́ць; (лучи, колебательные движения и т. п.) физ. адбіва́ць;

3. (воспроизводить в образах) адлюстро́ўваць; (показывать) пака́зваць; (выражать) выка́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбі́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбіваць — адбіць (у 11, 12, 13 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пары́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

1. У фехтаванні: адбіць (адбіваць) удар праціўніка.

2. перан. Адразу, хутка прывесці (прыводзіць) бясспрэчныя пярэчанні супраць чаго-н. (кніжн.).

П. доказы апанентаў.

|| зак. таксама адпары́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

odtłukiwać

незак. адбіваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tenderize, BrE -ise [ˈtendəraɪz] v. адбіва́ць (біфштэкс); вытры́мліваць у во́цаце (шашлык)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Адбіццё́ ’адлюстраванне’, адбіваць ’абазначаць’ (Яруш.), адбіванне (Гарэц.) < польск. odbicie, odbić. Параўн. Дубоўка, Узв., 1929, 5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)