Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
hardened
[ˈhɑ:rdənd]
adj.
1) агрубе́лы(го́лас, нату́ра), чэ́рствы; без душы́
2) цьвёрды; загартава́ны
3) зацьвярдзе́лы (пра зы́чны)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
абро́слы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты расліннасцю. На невялічкай палянцы, аброслай з усіх бакоў густым арэшнікам, стаялі і ляжалі людзі, усе падобныя адзін на другога.Чарот.// Пакрыты валасамі, шчаціннем. [Пятроў] з’явіўся на аэрадром раніцаю — увесь аброслы, худы, агрубелы, з запухлым пасінелым горлам.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заскару́злы, ‑ая, ‑ае.
Агрубелы, шорсткі, шурпаты. Грубыя, заскарузлыя рукі нагадвалі ўсохлую патрэсканую зямлю.Дуброўскі.//перан. Адсталы, закаснелы. Дзесьці ў цёмных нетрах заскарузлай Данькавай душы ёсць нешта такое, што можна назваць падабенствам да чалавечых пачуццяў.Шкраба.Кіпела Затонне, выбітае з каляіны заскарузлай плыні вясковага жыцця.Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абве́траны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абветрыць.
2.узнач.прым. Які зазнаў уздзеянне ветру. Палаў заход на парусе далёкім, Абліў віном абветраны граніт.Бядуля.
3.узнач.прым.Агрубелы, шурпаты, пацямнелы ад даўняга знаходжання на ветры, холадзе. Абветраныя, патрэсканыя вусны Ганны, нервова смыкнуўшыся, застылі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счарсцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў чэрствым, страціў першапачатковую мяккасць. Жалезны стол, счарсцвелы хлеб і томік Гейнэ на стале.Вялюгін.Хлопцу, занятаму ядою, Счарсцвелы аржаны праснак, Што праганяў ён сырадоем, Напамінаў знаёмы смак Святога матчынага хлеба З салодкім смачным малаком.Аўрамчык.//перан. Які стаў бяздушным, нячулым. Старое, счарсцвелае за доўгія гады жыцця сэрца [Параскі] нібы памаладзела і соладка калацілася.Сабаленка.
2. Зацвярдзелы, агрубелы. Вясна... Пачарнелі сляды На счарсцвелым зімовым снягу. І цурочкі бурлівай вады На пратораны шлях павязуць.Хведаровіч.Між камення выбівалася на .. [вуліцы] ўлетку нямоглая трава, а за тратуарамі, на счарсцвелых грудках, яна бралася нават цэлымі лапікамі, кусцістымі і густымі.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́рсткі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае нягладкую паверхню; шурпаты. Уздоўж плота разасланым палатном ляжаў тратуар: асфальт быў шэры і шорсткі, як каровін язык.Адамчык.Дуб лугавы. Сланечнік з лісцем шорсткім.Пысін.// Не эластычны, не мяккі, агрубелы, жорсткі (пра скуру, а таксама пра часткі цела, пакрытыя такой скурай). Рука ў .. [Балюты] была цёплая, цвёрдая і шорсткая — у дробных белых пісягах.Пташнікаў.// Які мае грубую, калючую паверхню або ворс; колкі навобмацак. А .. [Зося], тручыся шчакою аб шорсткі шынель, усё паўтарала тое ж самае.Карпаў.Дотык.. [дзядзькавай] калючай шорсткай барады я, здаецца, і цяпер адчуваю на сваім твары.Дамашэвіч.// Калючы, цвёрды. Снег не здаваўся такім мяккім, як раней, а шорсткім і грубым.Асіпенка.Цёплы снег увесь у цёмных крапках, Шорсткі, наздраваты і тугі, Ціха асядае. Толькі ў шапках Журацца далёкія стагі.Грахоўскі.
2.перан. Рэзкі, рашучы; з цвёрдым характарам. [Андрэенка] быў энергічны, шпаркі ў рашэннях, часам шорсткі і гарачы, аднак да першага сакратара ставіўся з павагай.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шурпа́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае нягладкую, з невялікімі няроўнасцямі паверхню. Шурпатыя дошкі. □ [Сцяпан] прыгнуў арэшыну, .. абшастаў рукою лістоту — раз-пораз пальцы намацвалі шурпатыя цвёрдыя каробачкі.Гіль.Трымаючыся за моцныя сукі, я ступіў да Зоні па тоўстым шурпатым камлі.Адамчык.// Нягладкі, агрубелы (пра скуру, цела, пакрытае такой скурай). А тут шурпатыя Трахімавы пальцы спрытна хапаюць яго за вуха, рыжая з сівізною барада набліжаецца аж да самага Уладзікавага носа і страшна шыпіць.Крапіва.Далонь.. [Надзежды Іванаўны] была шурпатая, мазолістая — жанчына не цуралася любой працы.Шамякін.Гладзіў.. [сына], цалаваў валасы, шурпатую абветраную шчаку.Лынькоў.// З густым ворсам (звычайна грубым, калючым). Ночы пад канец лета святлейшыя, пад раніцу халаднавата — не ратуе нават шурпатая даматканая коўдра.Навуменка.Было прыемна цяпер скінуць цесныя чаравікі, абкруціць нагу сухой і шурпатай анучкай, надзець шырокі.. бот.М. Стральцоў.
2.перан. Недапрацаваны, з хібамі, недахопамі. Толькі сэрца зловіць Шчырую прыязнасць у шурпатай мове.Буйло.Войцік прачытаў.. [матэрыял] і, нібы сам сабе, заўважыў, што для пачатку атрымалася нядрэнна, толькі стыль шурпаты.Машара.Гаварыў [Міход] ветла, спагадліва, ніводнага шурпатага слоўца.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)