Fuerstoß

m -es, -stöße вайск. каро́ткая (агнява́я) чарга́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ячэ́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, ячэ́ек, ж.

1. Паглыбленне, дзірачка і пад. (у цэлай сістэме падобных).

Ячэйка сотаў.

2. Невялікая арганізацыйная група, дробная адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. аб’яднання або грамадскай арганізацыі.

Сям’я — пярвічная я. грамадства.

Падпольная я.

3. Невялікі акоп для аднаго стралка (спец.).

Агнявая я.

|| прым. ячэ́йкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агнявы́

1. гл агністы;

2. вайск Fuer-;

агнява́я засло́на Fuervorhang m -(e)s, -hänge;

агнява́я пазі́цыя Fuerstellung f -, -en;

агнявы́ рубе́ж Fuerabschnitt m -(e)s, -e;

агнявы́я сро́дкі Fuermittel pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вачні́цы, ‑ніц; адз. вачніца, ‑ы, ж.

Паглыбленні ў пярэдняй частцы чэрапа, на твары, дзе змяшчаюцца вочы. Твар выцягнуўся, і цёмна-сінія плямы трывала аселі ў вачніцах. Савіцкі. Жорсткі пясок агнявая пустыня Праз вачніцы мае ўсё сыпле і сыпле. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Падаючая зорка. Недзе далёка ўперадзе прамільгнула знічка, праз некаторы час упала другая. Васілёнак. У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То знічка згасне залатая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

igneous

[ˈɪgniəs]

adj.

1) агнявы́

2) Geol. вулькані́чны

Granite is an igneous rock — Грані́т — агнява́я паро́да

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

агнявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае дачыненне да агню. Агнявыя ўспышкі. □ Густое воблака дыму, апярэдзіўшы агнявую лавіну і цяжка пераплыўшы па прыгнутых калоссях, раптам накіравалася да лесу. Кулакоўскі. Як высокае залатое жыта пад ветрам, хістаецца полымя, то сцелючыся над долам агнявымі пасмамі, то яркімі стужкамі ўзвіваючыся ўгору. Колас.

2. Які мае колер агню; ярка-чырвоны. І песня, і людзі, і агнявыя пад сонцам грывы коней — усё ляцела бурай-віхурай уперад ды ўперад. Лынькоў. Агнявыя валаконцы Ткуцца ў шоўк чырвоны — Гэта хмаркі ладзяць сонцу І дзяньку кароны. Колас.

3. перан. Які выпраменьвае яркае святло; бліскучы. Свеціць ласкай з высі агнявое сонца, Хараства красою свет ўвесь адзяе... Гурло.

4. перан. Палымяны, гарачы, парывісты. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў.. [Лабановіча] шчасцем. Колас. У век наш крытыкі сур’ёзнай І самакрытык агнявых Мы падыходзім вельмі грозна Не да сябе, а да другіх. Купала. // Напоўнены напружанай барацьбой, бурнымі падзеямі. Паэт [Дудар] не можа без захаплення, без гордасці гаварыць аб «агнявой нашай эры». Ярош.

5. Звязаны з абстрэлам, стральбой. Яшчэ агнявы налёт артылерыі не скончыўся, як былі заўважаны танкі. Гурскі.

•••

Агнявая заслона гл. заслона.

Агнявая кропка гл. кропка.

Агнявая пазіцыя гл. пазіцыя (у 2 знач.).

Агнявы рубеж гл. рубеж.

Агнявыя сродкі гл. сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазі́цыя

(лац. positio)

1) становішча, размяшчэнне чаго-н. (напр. шахматная п., мінамётная п.);

2) раён ваенных дзеянняў (напр. агнявая п.);

3) перан. пункт гледжання, думка ў якім-н. пытанні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

огнево́й

1. в разн. знач. агнявы́;

огнева́я то́чка агнявы́ пункт;

огнева́я пози́ция агнява́я пазі́цыя;

2. перен. палымя́ны, па́лкі;

огнево́й взгля́д палымя́ны (па́лкі) по́зірк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засло́на, ‑ы, ж.

1. Тое, што прыкрывае, засланяе сабой што‑н. Дажджавая заслона схавала ўсе горы, толькі бліжэйшыя скалы невыразна чарнеюцца. Маўр.

2. Шырокае палотнішча (часта з дзвюх палавін), якое закрывае сцэну ад глядзельнай залы. На сцэне, за заслонай, ішла дзейсная падрыхтоўка да канцэрта. Чарнышэвіч.

•••

Агнявая заслона — паласа артылерыйскага або мінамётнага агню, якая служыць перашкодай для руху праціўніка.

Дымавая заслона — штучна ўтвораныя воблакі дыму або туману як спосаб маскіроўкі.

Прыўзняць заслону гл. прыўзняць.

Упала (спала) заслона — стала зразумелым, вядомым тое, што было тайным, скрытым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)