impeach [ɪmˈpi:tʃ] v. аб’яўля́ць імпі́чмент

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

анулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што.

Аб’явіць (аб’яўляць) несапраўдным, скасаваць (касаваць).

А. дагавор.

|| наз. анулява́нне, -я, н. і ануля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Аб’явіць (аб’яўляць) інтэрнацыянальным, свабодным для міжнароднага карыстання.

І. шляхі зносін.

|| наз. інтэрнацыяналіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

announce [əˈnaʊns] v. аб’яўля́ць, абвяшча́ць, паведамля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аб’яўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да аб’явіцца.

2. Зал. да аб’яўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак.

Кніжн. Абвясціць (абвяшчаць), аб’явіць (аб’яўляць). Пракламаваць канстытуцыя).

[Ад лац. proclamare — абвяшчаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахава́ць, шахую, шахуеш, шахуе; незак., што і без дап.

Разм. Аб’яўляць шах каралю. Шахаваць караля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канферы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Выконваць абавязкі канферансье; аб’яўляць нумар праграмы эстраднага прадстаўлення, канцэрта і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’яўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’яўляць — аб’явіць.

2. Тое, што і абвяшчэнне (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакаутава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго.

Аб’явіць (аб’яўляць) лакаут каму‑н., звольніць (звальняць) у выніку лакаута.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)