тры́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трыпу, зроблены з трыпу. Трыпавы картуз. Трыпавая абіўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начэ́льнікіабіўка з тонкіх дошак у вушаках’ (гродз., КЛА). Да чало ’пярэдняя частка’, параўн. рус. начёльники ’два брусы над чалом печы’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капітанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Абіваць мяккую мэблю скурай, тканінай і пад. такім чынам, каб абіўка ўтварала чатырохвугольнік з гузікамі паміж імі.

[Фр. capitonner — абіваць (мэблю).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

oszalowanie

н. буд. ашалёўка, абіўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

upholstery

[ʌpˈhoʊlstəri]

n., pl. -steries

1) абі́ўка f.э́блі)

2) заня́так абіва́льшчыка, дэкара́тара

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Plsterung f -, -en абі́ўка, набі́ўка (мэблі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

капітанава́ць

(фр. capitonner)

абіваць мяккую мэблю скурай, тканінай такім чынам, каб абіўка ўтварала чатырохвугольнік з гузікамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

обо́йка

1. (обивка) абі́ўка, -кі ж.;

2. техн. шатрава́лка, -кі ж., шатро́ўня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэрманці́навы Knstleder-;

дэрманці́навая абі́ўка Knstlederbezug m -s, -züge;

дэрманці́навы пераплёт Knstledereinband m -(e)s, -bände

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КАНА́ПА (франц. canapé),

шырокае драўлянае сядзенне на ножках, з падлакотнікамі і спінкай; від мэблі. Вядома з часоў сярэдневякоўя ў інтэр’ерах палацаў і сядзіб. У формах і аздабленні (разьба, інкрустацыя, абіўка са скуры ці тканін) праявіўся ўплыў маст. стыляў рэнесансу, барока, класіцызму, ампіру і інш. З 19 ст. пашырана ў інтэр’еры бел. нар. хаты, замяніла лаву. К. выраблялі мясц. майстры-саматужнікі, аздаблялі прапілоўкай па краях спінкі, такарнымі элементамі, фігурнымі накладкамі. На З Беларусі бытаваў таксама шлябан — К. з сядзеннем у выглядзе скрыні, куды складвалі розныя рэчы. У наш час самаробныя К. саступілі месца прамысл. вырабам, якія звычайна ўваходзяць у гарнітур мэблі для гасціных пакояў.

Я.М.Сахута.

Канапа.

т. 7, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)