1. Які мае такія вонкавыя абрысы, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра, вады і пад.
Аўтамабіль абцякальнай формы.
2.перан. Які абыходзіць спрэчныя пытанні́; няпэўны, ухілісты.
А. адказ.
|| наз.абцяка́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абыхо́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1.Незак.да абысціся.
2.Зал.даабыходзіць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СУ́Р’Я (літар. — сонца),
у старажытнаіндыйскай міфалогіі: 1) бог Сонца, адзін з 8 багоў — захавальнікаў свету, цар Паўд. Захаду, усёвідушчае вока Мітры і інш. багоў. Яго ўяўлялі чалавекам, птушкай або лятучым вожыкам. У міфах С. нараджаецца на У, выходзіць з нябеснай брамы і за дзень абыходзіць зямлю і неба. Ён азарае свет, разганяе цемру, хваробы і ворагаў, дорыць людзям здароўе, працвітанне і патомства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХО́Д,
абрадавы звычай абыходзіць кожны двор у час каляндарных святаў з віншавальна-велічальнымі, заклінальнымі песнямі і музыкай, добрымі пажаданнямі. Важны элемент у комплексе асн. каляндарных абрадаўусх. славян і інш. народаў (сербаў, румынаў). Найб. яркія абходы — валачобныя (мужчынскія групы) і калядныя (змешаныя; гл.Валачобнікі, Калядаванне). Удзельніцамі бел. і ўкр. куставага абходу (гл.Куст) былі выключна дзяўчаты або жанчыны. Магічнае дзеянне абходу накіравана на засцярогу ад варожых сіл, спрыянне дабрабыту і паспяховае вырашэнне сямейных клопатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
обходи́тьIнесов.
1.(ходить вокруг)абыхо́дзіць;
2.(избегать) абміна́ць, абыхо́дзіць;
3.(обгонять) разг. абганя́ць;
4.(обманывать) разг. ашу́кваць;
5.(оставлять без повышения по службе) уст.абыхо́дзіць, абміна́ць; см.обойти́ 1—3, 5, 6.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
pomijać
незак. абмінаць, абходзіць, абыходзіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БРАДНІ́К,
бел.нар. гульня. Удзельнічаюць ад 6 да 20 чал., гуляюць на пляцоўцы ці ў спарт. зале, перамяшчаюцца толькі павольна. Гульцы пры дапамозе лічылкі выбіраюць «рыбака» і завязваюць яму вочы. Пасля, пляскаючы ў далоні, ходзяць вакол «рыбака», які іх ловіць. Калі на шляху «рыбака» перашкода (сцяна, слуп, яма і г.д.), гульцы гавораць «глыбока», калі той абыходзіць перашкоду, кажуць «мялей», а калі абыдзе — «мелка» ці «чыстая вада». Злавіўшы гульца, «рыбак» павінен назваць яго імя, калі адгадае, злоўлены становіцца «рыбаком» і гульня пачынаецца спачатку. Калі ж імя не адгадана, дзеці крычаць «жабу злавіў», і «рыбак» адпускае гульца.