шмато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
1. Абрэзак, абрывак скуры, тканіны і пад.
Ш. матэрыі.
2. Жмут чаго-н.
Ш. поўсці.
3. Невялікі кавалак, камяк чаго-н.; нязначная колькасць чаго-н.
Ш. сала.
Сям-там тырчалі шматкі сухой травы.
|| прым. шмато́чны, -ая, -ае і шматко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шкума́т, ‑а, М ‑маце, м.
Разм. Абрывак, абрэзак; асобная частка (тканіны, адзення, скуры і пад.). Максім Ус адной рукою адцягнуў.. [Івана] за свіран, перавязаў рану шкуматом кужэльнай кашулі. Грахоўскі. Да самай ночы, грызучыся між сабой, .. [шкуру] цягалі, рвалі на шкуматы сабакі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ласку́т, ‑а, М ‑куце, м.
Абрэзак, абрывак (тканіны, скуры і пад.). Ласкут паперы. // зб. Спец. Кавалкі тканіны стандартнай шырыні і малой даўжыні як адыходы вытворчасці. Мерны ласкут. // толькі мн. (ласкуты́, ‑оў). Абрыўкі чаго‑н., лахманы. На крылах [ветрака] трапяталі пад ветрам шырокія ласкуты палатна. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
snatch1 [snætʃ] n.
1. хапа́нне, імкне́нне схапі́ць (што-н.);
make a snatch at smth. схапі́ць што-н.
2. абры́вак, уры́вак;
a snatch of an aria уры́вак з а́рыі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
scrap [skræp] n.
1. шмато́к, абры́вак; вы́разка (з газеты, часопіса і да т.п.);
There is not a scrap of truth in it. У гэтым няма і долі праўды.
2. pl. scraps аб’е́дкі; абрэ́зкі
3. уты́ль; металало́м; скрап
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
*Ашву́рак, ошву́рок ’кароткая вяровачка’ (КСТ). Відаць, ад шворка ’абрывак вяроўкі’ з пераходам о > у пад націскам у выніку лабіялізацыі; не выключана таксама магчымасць з *о‑швырок (ад швыраць ’кідаць’, параўн. рус. ошвырок ’асколак, кусок палена’) і тыповым для гэтай зоны пераходам ы > у пасля зубных пад націскам (кобула, ву вы’ і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руба́шка ’кашуля’, ’верхні слой чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’менструацыя’ (ТС), руба́ха ’сарочка, кашуля’ (ТС), рубашно́ ’пагард. да рубашка’ (Клім.). Рус. руба́шка ’кашуля, сарочка’, руба́ха ’тс’. Лічыцца запазычаннем з рус. рубашка < рубаха < ст.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны; дрэннае адзенне’ < прасл. *rǫbъ/*rǫba ’кавалак, адрэз тканіны’ (гл. руб). Параўн. аднак рубацёнка ’кашуліна’ (Юрч.), славен. дыял. robača ’сарочка’ (Зб. Логару, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трасару́бка (трэсару́бка) ‘неахайная, нядбайная да свайго адзення жанчына’ (Растарг.). Да трэсці (гл.) і руб‑, гл. руб, ст.-бел. рубъ ‘абрывак тканіны, рыззё’, стараж.-рус. рубъ, ‘дрэннае адзенне, грубая тканіна’. Параўн. спалучэнне слоў у выразе укр. треба прясти, щоб рубʼям не трясти (Грынч., 4, 85) і назву расліны дрыжнік — трісирубичка (ЕСУМ, 5, 644), суадносную з трасунька, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́парсак ’кароткая вяровачка-прывязка ў баране з каблуком’ (Мядзв.). Відаць, да поўраз. паўроза ’матуз, шнур’ (гл.), першапачаткова *по‑паўрозак, вытворнае ад *verzti, гл. мяркуемае *po‑ро©югіькь аналагічнае па утварэнню *motovorzbk ’матузоў, параўн. гродз. матарзак ’абрывак вяроўкі’ (Цых.), рус. мотороска ’шнур, якім прывязвалі кудзелю да прасніцы’ (адносна апошняга гл. Калашнікоў. Этим. иссл., 7, 89–90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касмы́ль, ‑я, м.
Разм. Скудлачаная пасма валасоў. Міхась.. стаў поркацца каля хамута: выцягнуў з-пад яго касмыль грывы і роўна расчасаў пальцамі. Якімовіч. Мядзведзі цяпер выглядалі неяк сіратліва. Поўсць на іх звісала бруднымі касмылямі, бакі пазападалі. Даніленка. // Пук, шматок (сена, ваты і пад.). Карней Адамавіч на пальчыках падышоў да другой сцяны, выдраў з паза касмыль моху. Жычка. // перан. Клубок, шматок, абрывак (хмары, туману і пад.). [Туман] кудзеліўся яшчэ невялікімі касмылямі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)